Палітыка
Палі́тыка (грэч. Πολιτική — поліс (горад — грэч.)) — удзел у справах грамады. Тэрмін звычайна прымяняецца ў адносінах да грамадзянскіх урадаў, але палітыка таксама вылучаецца ва ўсіх групах чалавечага ўзаемадзеяння, г.зн. карпаратыўных, акадэмічных альбо рэлігійных інстытутах.
Палітыка складаецца з "сацыяльных стасункаў, што ўключаюць у сябе ўладу або сілу". Яна характарызуецца пэўнымі правіламі палітычнай адзінкі (партыі), а таксама метадамі і тактыкай, што выкарыстоўваюцца пры фармуляванні і рэалізацыі палітпраграмы.
Палітычная навука ці паліталогія - гэта збор ведаў, якія скіраваныя на вывучэнне палітычных паводзінаў, аналіз узяцця ўлады, яе выканання. Сумежныя прадметы паліталогіі - палітычная філасофія і публічная адміністрацыя. Палітфіласофія шукае ўнутраныя прычыны палітыкі і этыку публічных паводзінаў. З іншага боку, публічная адміністрацыя аналізуе практыку кіравання.
| Гэта пачатак артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

