Прычудскія гаворкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прычудскія гаворкі
Мапа рускамоўных стараабрадніцкіх паселішчаў эстонскага Прычуддзя
Краіны Эстонія Эстонія, Расія Расія
Рэгіёны Пскоўская вобласць, Тартумаа
Класіфікацыя

Індаеўрапейская сям'я
Балта-славянская група
Славянская група

Усходнеславянская падгрупа

Прычудскія гаворкі, (гаворкі старавераў Прычуддзя, старавераў Эстоніі) — група блізкароднасных гаворак рускай і беларускай мове, іх часам лічаць пераходным паміж рускай і беларускай мовамі, разам з пскоўскімі. Традыцыйна выкарыстоўваюцца ў паселішчах размешчаных уздоўж узбярэжжа Чудскага возера, на тэрыторыі Пскоўскай вобласці і некаторых эстонскіх паветаў. Большасць носьбітаў пражывае на тэрыторыі Эстоніі. У рамках расійскай дыялекталагічнай традыцыі гэтыя ідыёмы часцей за ўсё адносяць да пскоўскай групы гаворак, хоць яны і маюць некаторыя рысы, не характэрныя ні для пскоўскіх, ні для якіх-небудзь іншых рускіх дыялектаў. Некаторыя з’явы аб’ядноўваюць іх з беларускай мовай, таксама ў гаворках назіраецца уплыў эстонскай мовы.

Гаворкі Заходняга (эстонскага) і Усходняга (расійскага) Прычуддзя ўяўляюць сабой дыялектны кантынуум, няхай і некалькі змешаны ў выніку рознанакіраваных міграцыйных працэсаў XX стагоддзя і моцнага ўплыву літаратурнай расійскай мовы, якая насаджаецца ва ўсіх публічных і фармальных сферах жыцця. Для ідыёмаў цэнтральнай і паўднёвай частак Усходняга Прычуддзя разам з агульнымі для Чудскіх гаворак дэталямі характэрна змешванне рыс пскоўскіх і гдоўскіх гаворак.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Прычудскія гаворкі: Ни пэцкай адёжыну, хто мыть и чыстить буди?

Беларуская мова: Ня пэцкай адзежу, хто мыць і чысціць будзе?

Руская мова: Не пачкай одежду, кто мыть и чистить будет?

Прычудскія гаворкі Руская мова Беларуская мова Эстонская
to row griabcy gresti hrebcy sõudma
other inšy drugoj inšy teine
permit luba razriešenije dazvol luba
for gli dlia dlia jaoks
he jon on jon ta
Tuesday avtorak vtornik aŭtorak teisipäev
tea caj čaj čaj tee
sausage vorstik kolbasa kaŭbasa vorst

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]