Усходнеславянскія мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Усходнеславянскія мовы - падгрупа славянскай моўнай групы. Мовы гэтай падгрупы ўжываюцца на вялікай тэрыторыі Еўропы і Азіі ад рэк Прута, Днястра, Сана, Буга і Нёмана да Балтыйскага мора, да Курыльскіх і Камандорскіх астравоў і ўзбярэжжа Ціхага акіяна, ад Чорнага і Каспійскага мораў і вяршынь Каўказа да Паўночнага Ледавітага акіяна.


Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Усходнеславянская падгрупа ўключае рускую, украінскую і беларускую мовы. На беларускай мове гавораць больш як 10 млн чал. (у Беларусі, дзе яна адна з дзяржаўных моў - разам з рускай; бытуе на сумежных тэрыторыях з Расіяй, Украінай, Літвой, Польшчай, а таксама ў Латвіі, Эстоніі, Казахстане, Канадзе, ЗША, Аргенціне і інш.), на рускай звыш 200 млн чал. (дзяржаўная мова Расійскай Федэрацыі, мова міжнацыянальных зносін у Расіі, адна з шасці афіцыйных і рабочых моў ААН, ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый). і на ўкраінскай каля 41 млн (дзяржаўная мова Украіны; пашырана ў сумежных вобласцях Беларусі і Расіі, на Кубані і Далёкім Усходзе, таксама ў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Югаславіі, Канадзе, ЗША, Аргенціне і Аўстраліі).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

В.І. Рагаўцоў, А.Л. Юрэвіч "Уводзіны ў мовазнаўства". Выдавецтва "Вышэйшая школа", 1987. В.І. Рагаўцоў "Уводзіны ў мовазнаўства". Магілёў 2004.