Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 1991

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
17-я прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса
Агульныя звесткі
Дата 14.12.1991
Месца
Узнагароды
Фільм «Багсі»
Рэжысёр Бары Левінсан
«Багсі»
← 16-я прэмія18-я прэмія→

17-я прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса была абвешчана 14 снежня 1991 года, цырымонія ўручэння адбылася 21 студзеня 1992 года.

Па выніках галасавання 35 сяброў Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса[1] найлепшым фільмам была абрана карціна «Багсі[en]» рэжысёра Бары Левінсана[2][3]. Агулам «Багсі» сабраў тры ўзнагароды, яшчэ дзве дасталіся карціне «Бартан Фінк[en]» братоў Коэн.

Прысуджэнне перамогі фільму «Багсі» было пэўнай нечаканасцю. Па словах аднаго з сяброў Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса, гэта быў «адзіны па-майстэрску зроблены забаўляльны фільм буйной студыі, які большасць крытыкаў магла прызнаць добрым. У многіх іншых фільмах, якія маглі б прэтэндаваць на перамогу, ёсць нешта, што выклікае пярэчанні некаторых крытыкаў»[1].

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Катэгорыя Намінанты Вынік
Найлепшы фільм ★ «Багсі[en]» (рэж. Бары Левінсан) Перамога
«Кароль-рыбак[en]» (рэж. Тэры Гіліям[en]) Другое месца
Найлепшы рэжысёр Бары Левінсан — «Багсі[en]» Перамога
Тэры Гіліям[en] — «Кароль-рыбак[en]» Другое месца
Найлепшы акцёр[en] Нік Нолці — «Уладар прыліваў[en]» Перамога
Уорэн Біці — «Багсі[en]» Другое месца
Найлепшая актрыса[en] Мерседэс Рул[en] — «Кароль-рыбак[en]» Перамога
Джодзі Фостэр — «Маўчанне ягнят» Другое месца
Найлепшы акцёр другога плана[en] Майкл Лернер[en] — «Бартан Фінк[en]» Перамога
Роберт Дзюваль — «Распусная Роза[en]» Другое месца
Найлепшая актрыса другога плана[en] Джэйн Хоракс[en] — «Саладосці жыцця[en]» Перамога
Аманда Пламер[en] — «Кароль-рыбак[en]» Другое месца
Найлепшы сцэнарый[en] Джэймс Тобэк[en] — «Багсі[en]» Перамога
Рычард Лагравенезе[en] — «Кароль-рыбак[en]» Другое месца
Найлепшая аператарская праца[en] Роджэр Дзікінс — «Бартан Фінк[en]», «Непрадбачанае забойства[en]» Перамога
Джон Дж. Кэмпбэл, Эрык Алан Эдвардс[de] — «Мой асабісты штат Айдаха[en]» Другое месца
Найлепшая музыка Збігнеў Прайснер — «Падвойнае жыццё Веранікі», «Гульні ў палях Госпада», «Еўропа Еўропа» Перамога
Говард Шор — «Маўчанне ягнят», «Абед галышом[en]» Другое месца
Найлепшы замежны фільм ★ «Чароўная гарэзніца» (Францыя, Швейцарыя; рэж. Жак Рывет) Перамога
«Еўропа Еўропа» (Германія, Францыя, Польшча; рэж. Агнешка Холанд) Другое месца
Найлепшы дакументальны фільм[en] ★ «Амерыканская мара[en]» (рэж. Барбара Копл[en]) Перамога
Найлепшы анімацыйны фільм ★ «Прыгажуня і пачвара» (рэж. Гэры Трусдэйл, Кірк Уайз) Перамога
Прэмія «Новае пакаленне» Джон Сінглтан[en] — «Хлопцы па суседству[en]» Перамога
Прэмія за прыжыццёвыя дасягненні Элмер Бернстайн Перамога
Вінсент Прайс[en] Перамога

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б David J. Fox. ‘Bugsy’ Top Film for L.A. Critics : Movies: The film takes 3 awards, including best director; Nick Nolte, Mercedes Ruehl earn top acting honors. (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (16 снежня 1991). Праверана 3 мая 2024.
  2. 17th Annual Los Angeles Film Critics Association Awards (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Праверана 16 снежня 2021.
  3. Los Angeles Film Critics Association Awards (1991) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]