Прэмія Святланы Навумавай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія Святланы Навумавай
Тып прэмія[d]
Заснавальнік Гавары праўду
Заснаванне 2011
Краіна

Прэмія Святланы Навумавай заснавана ў 2011 годзе ў гонар беларускага палітолага і паліттэхнолага Святланы Навумавай (1956—2011), адной са стварльніц грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Засанвальнікі прэміі — грамадскае аб’яднанне «Гавары праўду» і супольнасць экспертаў у сферы палітыкі.

Першая цэрэмонія ўручэння прэміі адбылася ў 2012 годзе. Цэрэмонія заўсёды праводзіцца 1 сакавіка, у дзень нараджэння Святланы Навумавай. Акрамя прэміі, лаўрэаты таксама атрымліваюць медаль і ганаровы дыплом[1]

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія ўручаецца ў наступных намінацыях:

  • Палітыка (для маладых палітыкаў ва ўзросце да 35 гадоў, іншая назва — «Надзея года»)
  • Палітычная навука
  • Палітычная журналістыка
  • Дадатковыя намінацыі: грамадзянскі ўчынак, задума года

Права намінаваць на прэмію маюць аўтары артыкулаў і навуковых прац, беларускія палітыкі, навукоўцы, журналісты і арганізацыі (палітычныя партыі, НДА, творчыя арганізацыі). Варта адзначыць, што аргакамітэт мае права ўводзіць дадатковыя намінацыі.

Лаўрэаты вызначаюцца журы шляхам галасавання. У журы ўваходзяць вядомыя палітыкі, навукоўцы, журналісты, у тым ліку заснавальнікі «Гавары праўду». У 2020-м годзе дадаткова праводзілася галасаванне сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

2012 год[2]:

2013 год[3][4]:

2014 год[5]:

  • Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё» (палітычная журналістыка);
  • Іна Рамашэўская, Беларускі інстытут рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (палітычная аналітыка);
  • Аксана Самуйлава, каардынатар «Гавары праўду» па Магілеўскай вобласці (палітыка, «надзея года»);
  • Пляцоўка «talaka.by» (новая намінацыя «задума года»)

2015 год[6]:

  • Зміцер Галко, «Новы час» (палітычная журналістыка);
  • Юры Дракахруст, «Радыё Свабода» (палітычная аналітыка);
  • Алег Корбан, лідар грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» (палітыка, «надзея года»);
  • Дабрачынны праект KaliLaska («задума года»)

2020 год[7]:

Меркаванні[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Дунаеў, старшыня агркамітэта прэміі, былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта:

Прэмія Навумавай — гэта рэдкі ў нашым жыцці прыклад інструмента памяці. Ен важны не толькі таму, што не дае забыць годнага чалавека, але і таму, што прымушае памятаць пра тыя маральныя імператывы, якім павінны падпарадкоўвацца і палітыка, і журналістыка, і палітычная навука. Гэта тыя сферы, у якіх Святлана Андрэеўна была адметнай фігурай і ў якія імкнулася прыўнесці больш прыстойнасці і сумленнасці[8]

Святлана Калінкіна, шэф-рэдактар «Народнай Волі», лаўрэат прэміі 2012 года ў намінацыі «Палітычная журналістыка»:

Я атрымлівала за сваё жыццё шмат усялякіх прэмій. Але ўпершыню атрымала прэмію на сваёй роднай зямлі, у Беларусі. І я вельмі рада гэтаму[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]