Пурпурныя пергаментныя рукапісы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ліст 7 Кодэкса Расана. Пурпур ад часу змяніў свой колер. Мініяцюры ілюструюць прытчу пра добрага самарыцяніна

Пурпурныя пергаментныя рукапісы (у адзіночным ліку лац.: Codex Purpureus) — разнавіднасць манускрыптаў, выкананых у тэхніцы хрызаграфіі на асаблівым чынам вырабленых гатункі пергаменту (велум), афарбаваных пурпурам, часам з ілюстрацыямі. Усе пурпурныя рукапісы — выключна духоўнага зместу, пераважна гэта Чатырохевангелле, радзей — Септуагінта і (асобна) Псалтыр[1]. Вырабляліся ў эпоху позняй Рымскай імперыі і Візантыі, а таксама на варварскім Захадзе аж да кіравання Карла Вялікага. Першая згадка пра пурпурныя рукапісы ўтрымліваеюць у адным з пасланняў Ераніма Стрыдонскага ад 384 года, у якім ён асуджае багатых хрысціянак, «якія заказваюць сабе спісы Свяшчэннага Пісання золатам па пурпурным пергаменце, адзетыя ў аздобленыя каштоўнасцямі аклады»[2]. У Візантыйскай імперыі і варварскіх каралеўствах такія рукапісы вырабляліся для цырыманіяльных мэт па замове манархаў, часам на пурпурным пергаменце была выканана толькі частка рукапісу.

Да X стагоддзя кнігі, напісаныя залатымі і сярэбранымі чарніламі на пурпурным пергаменце, выходзяць з ужывання, аднак у Італіі, Германіі і Англіі гэта тэхніка выкарыстоўвалася ў афіцыйных дакументах каранаваных асоб. Вядомыя пурпурныя граматы імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі Атона I (962), Атона II (972), Конрада II (1035), Генрыха IV (1074 і 1095 гадоў). У Італіі нават прыватныя граматы маглі вырабляцца ў такой тэхніцы[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Добиаш-Рождественская О. А. История письма в средние века. — М., 1987. — С. 48.
  2. Needham P. Twelve Centuries of Bookbindings 400—1600. / Pierpoint Morgan Library; Oxford University Press, 1979. — Р. 21. — ISBN 978-0-19-211580-5.
  3. Добиаш-Рождественская О. А. История письма в средние века. — М., 1987. — С. 49.