Карл Вялікі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Вялікі. Малюнак 16 ст.

Карл Вялікі (742-814), кароль франкаў, лангабардаў, герцаг баварскі, пасля захопу Італіі каранаваны як імператар Рымскай імперыі. Паходзіў з дынастыі Каралінгаў. Перажыў двух сваіх законных сыноў і пакінуў сталец трэцяму — Людовіку Набожнаму. Імперыя Карла распалася ў 843, пасля падпісання Вердэнскага дагавора.

Змест

[правіць] Ваенныя поспехі

[правіць] Франкская імперыя

Войны Карла ставілі за мэту пашырэнне хрысціянскага свету. За часы яго ўладарання франкі зрабілі 53 пахода, 27 з іх узначальваў сам Карл. За перыяд яго кіравання Франкская дзяржава павялічылася ўдвая, і стала імперыяй. Самай працяглай была вайна з саксамі 772-804, у выніку якой Саксонія была гвалтоўна хрысціянізаваная і ўключаная ў склад Франкскай дзяржавы. Паходы ў Іспанію супраць арабаў у 778-810 прывялі да ўтварэння ў Франкскай дзяржаве Іспанскай маркі на паўночным усходзе Пірынейскага паўвострава. Першы паход аказаўся няўдалым (778) , ар’ергард войска быў пры адступленні разбіты загонам баскаў. Граф Роланд, што камандаваў ар’ергардам загінуў (гэтая падзея стала асновай для пазнейшай «Песні пра Роланда»). У 787-796 былі заваяваныя населеные аварамі абшары цяперашніх Аўстрыі і Венгрыі. У 785 заваяваная Фрысландыя, у 789 і 812 ажыцяўляліся кампаніі супраць палабскіх славянаў вільцаў.

[правіць] Рымская карона

У 773 і 774 па запрашэнню папы Адрыяна I Карл зрабіў паходы ў Італію, разбіў лангабардаў, каранаваўся рымскай каронай і пацвердзіў правы папаў на Папскую вобласць. У 800 Карл задушыў паўстанне супраць папы ў Рыме. 25 снежня 800 у Саборы Св. Пятра Папа Леў III каранаваў Карла імператарам. Візантыя адмовілася прызнаваць за Карлам гэты тытул, але пасля вайны 809-814 пагадзілася на тое.

[правіць] Паходы на славян

У 789 годзе Карл здзейсніў экспедыцыю дзеля абароны мекленбургскіх абатрытаў супраць славянскага племя люцічаў (вільцаў). Франкі навялі два маста праз Эльбу, перайшлі раку і пры падтрымцы саюзнікаў разбілі люцічаў. Хоць, паводле летапісаў, тыя абараняліся ўпарта, але выстаяць перад велізарнымі сіламі саюзнікаў не змаглі.

[правіць] Адміністрацыя і культурная дзейнасць

[правіць] Палітыка

Евангелле часоў Карла Вялікага

Дзяржаўны лад Карла сведчыць пра надыход феадальнага лада. Вышэйшае дваранства краіны, звязанае з Карлам леннай прысягай, павінна было прыходзіць на вайну з падуладнымі ёй людзьмі. З 789 Карл неаднаразова выдаваў указы якія прадпісвалі кожнаму вольнаму чалавеку знайсці сабе сіньёра, у падпарадкаванні якога ён мусіў служыць. Павялічылася колькасць залежных сялянаў. Імперыя Карла дзялілася на акругі на чале з прызначанымі манархам з мясцовага дваранства, якое валодала адміністрацыйнай і вайсковай уладай. Штогод склікаліся так званыя «майскія палі», соймы вышэйшых прадстаўнікоў свецкай і царкоўнай знаці, на якіх Карл прадстаўляў указы і капітулярыі, што датычыліся ўсіх бакоў жыцця, у тым ліку царкоўнага.

[правіць] Культура

Карл Вялікі, да канца жыцця заставаўся непісьменным, але надаваў вялікую ўвагу адукацыі. У 787 быў выдадзены ўказ аб стварэнні школаў пры кляштарах, у 789 — аб абавязковай адукацыі ўсяго вольнага мужчынскага насельніцтва (застаўся нявыкананым). Пры двары склаўся вучоны гурток на чале з Карлам, названы Акадэміяй. Усяляк пялегавалася лацінская славеснасць, што дало прычыны гісторыкам назваць эпоху кіравання Карла і яго бліжэйшых пераемнікаў Каралінгскім Адраджэннем. Карл цікавіўся таксама германскімі старажытнасцямі, загадваў запісваць песні і паданні на народных мовах, скласці германскую граматыку.

[правіць] Жонкі и дзеці

Радаводнае дрэва Каралінгаў. Мініяцюра з рукапісу XII ст.
  • з 768 г. — Хімільтруда (ці Гімільтруда; Himiltrude), дачка Дэвума I (Devum I), графа Бургундскага. Развод.
    • Піпін Гарбаты (Pépin le Bossu; 769/770811). У 792 г. удзельнічаў у змове супраць бацькі, але няўдала. Быў заменчаны бацькам у манастыр.
    • Rothais, (784 — ?)
  • з кастрычніка 783 г. — Фастрада (Fastrade, 76510 кастрычніка 794), дачка ўсходне-франкскага графа Радольфа.
    • Тэтрада (Tétrade, 785853), абатыса Аргенцьель.
    • Гільтруда (Hiltrude, 787 — ?), абатыса Фармацье.

Акрамя шасці жонак вядомыя тры палюбоўніцы Карла Вялікага і некалькі дзяцей-бастардаў.

Holy Roman Empire crown dsc02909.jpg Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
Banner of the Holy Roman Emperor (after 1400).svg
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людвіг IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах