Пясчанка, род раслін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пясчанка, род раслін
Arenaria serpyllifolia-ssp-leptoclados brasles 02 19052002 8.JPG
Arenaria serpyllifolia, квітнеючая расліна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arenaria L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   20235
NCBI   3577
EOL   37240
GRIN   g:939
IPNI   329928-2

Пясча́нка (Arenaria) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Род налічвае каля 250 відаў, пашыраных у халодных і ўмераных паясах Паўночнага паўшар'я і гарах Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — пясчанка чабаралістая (Arenaria serpyllifolia).

Шматгадовыя, радзей адна- і двухгадовыя травяністыя расліны або паўкусцікі. Лісце супраціўнае, дробнае, завостранае на канцах. Кветкі дробныя, белыя. Плод — каробачка. Растуць на пясчаных сухіх месцах.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род ' у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 163. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]