Пётра Шыркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётра Шыркоўскі
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1925(1925-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 2004(2004-12-23) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Пётра Шыркоўскі (10 кастрычніка 1925 — 23 снежня 2004) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1925 года ў вёсцы Новы Свержань Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.

Падчас Другой сусветнай вайны вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Разам з іншымі навучэнцамі гімназіі стаў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА. Як і іншыя навучэнцы школы апынуўся ў 30-й грэнадзёрскай дывізіі пры СС (1-я беларуская), пасля чаго перайшоў на бок саюзнікаў, трапіў у Другі Польскі корпус.

Пасля вайны разам з корпусам у 1946 годзе прыбыў у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Манчэстэры. З 2 снежня 1946 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. Адзін з заснавальнікаў аддзела ў Манчэстэры, дзе ў розныя гады быў старшынёй і сакратаром арганізацыі. Як прадстаўнік Згуртавання ўваходзіў у манчэстэрскі Каардынацыйны камітэт дапамогавых арганізацый уцекачоў. У 1951 годзе стаў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Доўгі час займаў пасаду адміністратара Беларускага дома ў Манчэстэры. На беларускія нацыянальныя святы (угодкі 25 Сакавіка і Слуцкае паўстанне) разам з іншымі выступоўцамі чытаў прысвечаныя адпаведнай падзеі рэфераты. Быў старшынёй царкоўнага камітэта БАПЦ у Манчэстэры.

Памёр 23 снежня 2005 года. Пахаваны ў Манчэстэры на Паўднёвых могілках.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]