Пётр Мацвеевіч Красавіцкі
Пётр Мацвеевіч Красавіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1873 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1950 |
Род дзейнасці | урач, краязнавец, садавод, педагог |
Навуковая сфера | медыцына, краязнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар |
Пётр Мацвеевіч Красавіцкі (1873, Віцебск — 1950) — беларускі краязнавец, урач, педагог, садавод-аматар. Доктар медыцыны (1909). Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—1918)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў духоўную семінарыю і ў 1902 годзе медыцынскі факультэт Юр'еўскага ўніверсітэта . Удзельнік руска-японскай вайны. У 1906—1914 гадах у Віцебску займаўся прыватнай медыцынскай практыкай, у 1911—1912 гадах адначасова выкладаў у настаўніцкім інстытуце[1].
Падчас Першай сусветнай вайны працаваў у санітарным упраўленні арміі. У 1906 годзе набыў хутар Саломінка каля Бешанковічаў, дзе ў вёсцы Дабрыгоры заклаў парк і сад плошчай каля 10 гектараў і жыў там у 1924—1931 гадах. Парк, у якім расце каля 30 відаў і формаў драўняных раслін, часткова захаваўся да цяперашняга часу[1].
У 1919—1924 гадах працаваў у Віцебскім губернскім статыстычным бюро, Віцебскім практычным інстытуце народнай адукацыі. З'яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва. Біёграф героя Айчыннай вайны 1812 года Я. П. Кульнева[1].
Аўтар даследаванняў аб культавых помніках Віцебшчыны[1].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Памятники церковной старины Полоцко-Витебского края и их охранение. — Витебск, 1911.
- Генерал-майор Я. П. Кульнев и бой под Клястицами. — Витебск, 1912.
- Сад Саломінка // Віцебшчына. — Витебск, 1925. — Том 1.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Изменения почек при стафилококковой инфекции : диссертация на степень доктора медицины / П. М. Красавицкий. — Санкт-Петербург, 1909. (руск.)
- Генерал-майор Яков Петрович Кульнев и бой под Клястицами / П. М. Красавицкий. — Витебск, 1912. (руск.)
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 252. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Красавіцкі Пётр Мацвеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Красовицкий, Пётр Матвеевич (руск.)
- Фота магілы П. М. Красавіцкага
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі ў 1950 годзе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Дактары навук
- Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Беларусі
- Постаці беларускага садаводства
- Краязнаўцы Беларусі