Пётр з Ганёндза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пётр з Ганёндза
Дата нараджэння: паміж 1525 і 1530
Месца нараджэння: Ганёндз
Дата смерці: 1573({{padleft:1573|4|0}})
Месца смерці: Венгруў
Род дзейнасці: пратэстанцкі мысляр

Пётр з Ганёндза (1525—30, Ганёндз, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 15 верасня 1573) — ідэолаг Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, антытрынітарый.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і[1][2]. Скончыў каталіцкую семінарыю і атрымаў капланскае пасвечанне. У 1551 г. скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, удасканальваў веды ў Італіі, Швейцарыі. У 1554 прафесар сафістыкі ў Падуанскім універсітэце.

Паслядоўнік рэлігійна-філасофскага вучэння іспанскага вучонага М. Сервета і сацыяльна-палітычных ідэй мараўскіх антыбаптыстаў. Адмаўляў царкоўна-тэалагічную і філасофскую схаластычную традыцыі; выступаў супраць прыватнай уласнасці, сацыяльнай няроўнасці, войнаў, феадальнага права, свецкай улады, пакарання смерцю. Удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах, палемізаваў з С. Будным.

Выдаў на лацінскай мове творы «Супраць боскасці Ісуса Хрыста» (1557), «Аб першахрысціянскай царкве» (1563?; не зберагліся), на польскай мове «Пра Трох», «Пра сына Божага» і «Пра хрысціянскае хрышчэнне» (усе каля 1570).

Яго паслядоўнікі Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі і інш.

Зноскі

  1. Jan Skoczyński, Jan Woleński. Historia filozofii polskiej — Warszawa: Wydawnictwo WAM, 2010. — С. 109.
  2. Циприан Сайна. Историческая хронология христианского ўнитарианства в Речи Посполитой. Часть 1. XVII век // Pistis. — 2011. — № 3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падокшын С., Сокал С. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVII стст. 2 выд. Мн., 2000.
  • Падокшын С. Пётр з Ганёндза // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
  • Jasnowski J. Piotr z Goniądza. Zycie, działalność i pisma. Studium z dziejów ruchu religijnego w Polsce // Przegląd Historyczny. — 1935. — ISSN 0033-2186. (польск.) 
  • Myśl ariańska w Polsce XVII wieku; antologia tekstów / red. Ogonowski Z. — Wrocław-Lwów: Ossolineum, 1991. — P. 649. — ISBN 830403588X. (польск.) 
  • Kot S. Socinianism in Poland. The Social and Political Ideas of the Polish Antitrinitarians. — Boston, 1957. (англ.) 
  • Socinianism and its role in the culture of XVI-th to XVIII-th centuries / ed. Szczucki L., Ogonowski Z., Tazbir J. — Warsaw-Łódź: PWN, 1983. — P. 239. — ISBN 8301030518. (англ.)