Ягелонскі ўніверсітэт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Універсітэт}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Ягело́нскі ўніверсітэ́т (пол. Uniwersytet Jagielloński) — вышэйшая навучальня ўстанова ў Кракаве, найстарэйшая і адна з самых буйных у Польшчы, адна з найстарэйшых у Еўропе.
Ягелонскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1364 годзе па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага, а пазней адноўлены і пашыраны каралевай Ядвігай і князем Ягайлам.
Першапачаткова ўніверсітэт меў назву Studium Generale, пасля — Кракаўская акадэмія (Akademia Krakowska), пазней — Галоўная каронная школа (Szkoła Główna Koronna). У XIX стагоддзі ўніверсітэт атрымаў сваю бягучую назву Ягелонскі, якая падкрэслівае сувязь з родам Ягелонаў.
Вядомыя выпускнікі [правіць]
- Ян Вісліцкі (1506), літаратар і паэт-лацініст
- Вацлаў Агрыпа
- Барталамей Папроцкі
- Станіслаў Любіч-Маеўскі (1903), грамадскі і культурны дзеяч, педагог
- Браніслаў Маліноўскі
- Казімеж Фелікс Куманецкі (1926), філолаг, гісторык антычнасці
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ягелонскі ўніверсітэт- Афіцыйная старонка (польск.)
