Падуанскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палацца Бо — гістарычны будынак універсітэта

Падуанскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Padova)  — адзін з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы і Італіі, адкрыты ў Падуі ў 1222 годзе. Дэвіз - Universa universis patavina libertas «Свабода Падуі, усеагульная і для ўсіх».

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

65000 студэнтаў, 13 факультэтаў: гуманітарных навук і філасофіі, эканомікі, адукацыі, інжынерны, юрыдычны, фізіка-матэматычны, медыцынска-хірургічны, фармацэўтычны, сельскагаспадарчы, псіхалагічны, паліталагічны, статыстычны і ветэрынарны. Рэктар - Вінчэнца Міланезі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны выкладчыкамі і студэнтамі, якія пакінулі Балонскі ўніверсітэт з-за канфлікту з начальствам. У Сярэднія стагоддзі ў Падуі вучыліся студэнты з усёй Еўропы, падзеленыя на «нацыі» (зямляцтвы) па месцы паходжання. З 1339 па 1813 гады падзелены на дзве арганізацыі - Universitas Iuristarum, дзе выкладалася грамадзянская і кананічнае права і багаслоўе, і Universitas Artistarum, дзе выкладаліся астраномія, дыялектыка, філасофія, граматыка, медыцына і рыторыка.

Падуанскі ўніверсітэт стаў адным з цэнтраў навукі (астраномія, медыцына, права) эпохі Адраджэння, ім апекавалася Венецыянская рэспубліка, якая забяспечвала дух незалежнасці ад схаластычнай дагматыкі і ўплываў Рыма. Тут вучыліся ці працавалі такія дзеячы першай велічыні Адраджэння і ранняга Новага часу, як Піка дэла Мірандола, Мікалай Кузанскі, Капернік, адзін з заснавальнікаў італьянскай літаратурнай мовы П'етра Бемба, Тарквата Таса, Галілей, Везалій, беларускі першадрукар Францыск Скарына. У 1678 ступень доктара філасофіі ўпершыню ў свеце атрымала жанчына - Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія.

Выбітныя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Natale dalle Laste, Sunto storico della Università di Padova dall'anno 1405 al 1509, Padova 1840
  • Piero Del Negro (a cura di): L'Università di Padova: otto secoli di storia, Signum Editrice, Padova 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]