Пінкас (кніга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пінкас сінагогі Бет Якаў, 1749—1913. Яўрэйскі гістарычны музей у Бялградзе

Пінкас (іўр.: פִּנְקָס, ашкеназскае вымаўленне — пінкас, ідыш — пінкес, ад грэч. πίναξ)- актавая кніга яўрэйскіх абшчын. Вяліся да XVIII стагоддзя, у Усходняй Еўропе да XX стагоддзя[1]. Вяліся Ваадам чатырох зямель  (руск.) і іншымі арганізацыямі.

У пінкасы ўносіліся важныя падзеі абшчын, пастановы і статуты (таканот), службовыя прызначэнні, унутрыабшчынныя падаткі і інш.

Мова пінкасаў у асноўным іўрыт; у некаторых сефардскіх абшчынах — яўрэйска-іспанская; зрэдку (напрыклад, рашэнні Мараўскага ваада) — сумесь іўрыту з ідыш.

Зноскі

  1. Артыкул «пинкас» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]