Піяніст (саўндтрэк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піяніст
англ.: The Pianist
Саўндтрэк Войцеха Кіляра і іншых
Дата выпуску 26 лістапада 2002[1][2]
Жанр музыка для сцэны і экрана[d]
Лэйбл Sony Classical Records[en]
Прафесійныя рэцэнзіі

«Піяніст» (англ.: The Pianist) — саўндтрэк да аднайменнага фільма 2002 года рэжысёра Рамана Паланскага. Альбом быў выпушчаны лэйблам Sony Classical Records[en] у 2002 годзе[5]. Усе кампазіцыі саўндтрэка апроч адной — класічныя творы Фрыдэрыка Шапена, выкананыя польскім піяністам Янушам Алейнічкам[en]. Арыгінальную тэму да фільма напісаў кампазітар Войцех Кіляр. У фільме таксама гучыць шэраг кампазіцый, якія не ўвайшлі ў афіцыйны саўндтрэк, сярод якіх творы Бетховена, Баха і іншых[6].

У 2003 годзе саўндтрэк да фільма «Піяніст» быў адзначаны прэміяй «Сезар»[7] і намінацыяй на прэмію «BAFTA»[8].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтар Працягласць
1. «Nocturne In C-Sharp Minor (1830)» Фрыдэрык Шапен 4:06
2. «Nocturne In E Minor, Op. 72, No. 1» Фрыдэрык Шапен 4:28
3. «Nocturne In C Minor, Op. 48, No. 1» Фрыдэрык Шапен 5:56
4. «Ballade No. 2 In F Major, Op. 38» Фрыдэрык Шапен 7:38
5. «Ballade No. 1 In G Minor, Op. 23» Фрыдэрык Шапен 5:56
6. «Waltz No. 3 In A Minor, Op. 34, No. 2» Фрыдэрык Шапен 5:11
7. «Prélude In E Minor, Op. 28, No. 4» Фрыдэрык Шапен 2:27
8. «Andante Spianato In G Major. Tranquillo (Introduction To The Grande Polonaise)» Фрыдэрык Шапен 4:32
9. «Grande Polonaise In E-Flat Major. Molto Allegro» Фрыдэрык Шапен 9:21
10. «Moving To The Ghetto Oct. 31, 1940» Войцех Кіляр 1:54
11. «Mazurka In A Minor, Op. 17, No. 4» Фрыдэрык Шапен 3:48

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б The Pianist (англ.). Сайт «Rate Your Music[en]». Праверана 14 жніўня 2022.
  2. а б Dan Goldwasser. The Pianist (англ.). Сайт «Soundtrack.net» (11 снежня 2002). Праверана 14 жніўня 2022.
  3. The Pianist (Music from the Motion Picture) — Wojciech Kilar / Janusz Olejniczak (англ.). Сайт «AllMusic». Праверана 14 жніўня 2022.
  4. The Pianist (OST) (фр.). Сайт «SensCritique[fr]». Праверана 14 жніўня 2022.
  5. Pianist, The (2002) (англ.). Сайт «Soundtrack Collector». Праверана 14 жніўня 2022.
  6. The Pianist (2002) — Soundtracks (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 жніўня 2022.
  7. La Cérémonie des César 2003 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 14 жніўня 2022.
  8. Film in 2003 (англ.). Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 14 жніўня 2022.