BAFTA

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

BAFTA (бел.: БАФТА) — прэмія Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (англ.: The British Academy of Film and Television Arts), ўручаецца за дасягненні ў наступных галінах: кінематаграфія, тэлебачанне, камп'ютарныя гульні, мастацтва для дзяцей.

Акадэмія была ўтворана 16 красавіка 1947 года пад кіраўніцтвам Дэвіда Ліна. У год утварэння і да 1976 акадэмія называлася Брытанскай Акадэміяй кіно. У 1958 годзе да акадэміі далучылася Гільдыя тэлевізійных прадзюсараў, а з 1976 года пачала называцца Брытанскай акадэміяй кіно і тэлевізійных фільмаў. Лаўрэаты ў якасці прыза атрымліваюць залатую маску.

Цырымоніі ўручэння кінематаграфічных узнагарод Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў - нараўне з прысуджэннем прэміі «Залаты глобус», лаўрэатаў якой выбіраюць члены Асацыяцыі замежнай прэсы Галівуду, - з'яўляюцца своеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй «Оскара», бо ў большасці выпадкаў яны апярэджваць вынікі галасавання членаў Амерыканскай акадэміі кінамастацтва.

Упершыню прэмія была ўручана ў 1948 годзе ў Лондане. З 2000 года прэмія носіць імя The Orange British Academy Film and Television Awards - кампаніі - аператара сотавай сувязі Orange, якая зрабілася афіцыйным спонсарам цырымоніі ўручэння ўзнагарод c 1998 года. У сувязі з гэтым і былі зрушаныя тэрміны правядзення ўрачыстасці - з красавіка на люты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]