Рададэндран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рададэндран
Sarı çiçekli ormangülü-1.jpg
Рададэндран жоўты (Турцыя)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhododendron L., 1753

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   23700
NCBI   4346
EOL   38343
GRIN   g:10404
IPNI   14859

Рададэ́ндран (Rhododendron) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Адрозніваецца больш за 600 (па іншых звестках да 1300) відаў. Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчыткападобных або парасонападобных суквеццях. Плодкаробачка.

Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я. На Беларусі рададэндран жоўты трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі; з інтрадукаваных відаў найбольш пашыраны рададэндран даурскі, рададэндран Ледэбура і рададэндран японскі. Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).

Некаторыя віды — меданосы, але іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рададэндран // БЭ ў 18 т. Т. 13. — Мн.: БелЭн. 2001.