Размовы з удзельнікам:Избиратель К.

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 9 077

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--Максім Л. 06:47, 23 Чэрвень 2008 (UTC)

Комплексныя лікі[правіць зыходнік]

КамплЕксныя -- гэта націскная варыяцыя, характэрная для рускай, але не беларускай мовы. У ніводным сур'ёзным бел. слоўніку гэтага няма, і не дарма. Yury Tarasievich 21:37, 23 Чэрвень 2008 (UTC)

Палтумачце, калі ласка, падрабязней. Чаму? Избиратель К. 09:49, 24 Чэрвень 2008 (UTC)

Калі "чаму не дарма (няма) у сур'ёзных беларускіх слоўніках" (варыянту камплЕксны), то таму, што гэта варыяцыя, характэрная для *рускай* моўнай практыкі, а ў *беларускай мове* гэта не нарматыўная тэрміналогія -- бо не кожная іншамоўная з'ява знаходзіць свой адбітак у мове. Праверыў у БелСЭ, РБПТС, РБФС (пад рэд. Сцяцка) -- паўсюль кОмплексны. Ведаю, што такі варыянт сустракаецца ў БелЭн, але БелЭн пры Пашкове пачала працаваць *без рэдактараў* (!!), таму, на жаль, як лексікаграфічная крыніца яна не цалкам пэўная.

А менавіта "чаму няма (у нас такога варыянту)", бадай што, не скажу, але, калі хочаце, магу здагадацца :) -- можа не быў ён патрэбны? :) Yury Tarasievich 10:23, 24 Чэрвень 2008 (UTC)

Добра, будзем лічыць, што лікі ўсёж-такі комплексныя. А вось як быць з аксі(ё/о)мамі, кутамі/вугламі і інш.? Избиратель К. 19:49, 24 Чэрвень 2008 (UTC)

Я адказаў у супольных размовах. Дадаткова скажу, што не важна, што мы думаем пра тэрміны, пра іх няўзгодненасць і г.д., а важная іх шырокая вядомасць спажыўцам і, адпаведна, публікаванасць (што фактычна патрабуе акадэмічнасці ў сэнсе паходжання *і* рэдактарскай працы). Yury Tarasievich 22:12, 24 Чэрвень 2008 (UTC)

Справа ў тым, што разнастайнасць тэрмінаў выклікае складанасць пры стварэнні артыкулаў і спасылак на іх: у змесце можа апынуцца аксіома і аксіёма... тады што рабіць, проста рабіць яшчэ адну старонку з рэдырэктам? Але ж усё роўна давядзецца нейкі варыянт успрыняць як кананічны і выкарыстаць яго ў асноўным артыкуле. Каб не атрымалася другой рускай Вікіпедыі з галоўным артыкулам "Белоруссия". Избиратель К. 13:59, 25 Чэрвень 2008 (UTC)

Мне здаецца, што вы трохі занадта драматызуеце. Аксіёма ў "акадэміі" ўжо 40 гадоў "аксіёма" (толькі што праверыў), а дылему "вугал/кут" развязваць і так не нашая рэч... У нас ужо даўно ёсць калі і не ўсё, то вельмі шмат, проста трэба ўмець гэта ўзяць -- г.зн., трэба, найперш, абапірацца на надзейныя акадэмічныя крыніцы. У апошнія гады пад эгідай Ін-та мовазнаўства выйшла багата добрых слоўнікаў, напрыклад, дастаткова грунтоўны "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы" (2005, 65 тыс. словаў, 28 тыс.БРБ). Выйшла 1-я частка (без сінтаксісу) акадэмічнай "Кароткай граматыкі" (2007). Прабачце, калі гэта прагучала як прамова добраахвотнага рэкламнага агента, але я лічу, што не што якое, а менавіта намаганні нашых акадэмікаў заслугоўваюць пашаны і галасавання рублём. :)) Yury Tarasievich 14:59, 25 Чэрвень 2008 (UTC)

Знайшоў. "Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов", выдавецтва Акадэміі навук Беларусі пад рэд. к.ф-м.н. Н. Н. Касцюковіча, 1995 г. выдавецтва. Там адназначна пададзены варыянт "угал". Дарэчы, а лікі ў ім кампл · ксныя. Избиратель К. 15:58, 25 Чэрвень 2008 (UTC)

У мяне мала моўных ведаў, каб глыбока разбірацца з гэтым, але напэўна ведаю, што раней у беларускай мове існавала форма "ко"мплексны" (зрэшты, яна і зараз ужываецца). Мне не зразумела, на падставе чаго аўтары слоўнікаў цягнуць да нас націскное наватарства (зрэшты, рускае). *Асабіста мне* гэта здаецца вельмі сумніўным, але ў акадэмічных крыніцах тут разнабой, і таму больш не хачу рушыць гэтай тэмы, бо гэта будзе толькі маё асабістае адчуванне.

Наконт "вугал" -- гэта паўсюль так, і нават у ТБМ-аўскім тэрміналагічным слоўніку 1993 г. Відаць, трэба прыняць як аб'ектыўную рэальнасць. Yury Tarasievich 20:44, 25 Чэрвень 2008 (UTC)

Сапраўды, нават у рускай мове існуюць варыянты "комплексныя" і "камплексныя" ў розных матэматычных школах, таму, можа, трэба адкласці вырашэнне гэтага пытання да тае пары, калі ў Беларусі будзе сталае беларускамоўнае акадэмічнае асяроддзе.

Наконт вугла, асабіста мне больш падабаецца "кут", але трэба канстатаваць факт, што нарматыўна ўсёж-такі замацаваны варыянт "вугал".--Избиратель К. 10:07, 26 Чэрвень 2008 (UTC)

У 1920-я гг. гэтая рэч, калі вонкавая, то называлася "вугал", а ўнутраная і матэматычная -- "кут". Цікава, што ў назве сузор'я захавалася форма Трыкутнік (параўн. трыпутнік і інш.). Yury Tarasievich 15:34, 26 Чэрвень 2008 (UTC)
Белазар таксама кажа "трыкутнік". Але ж гэта своеасаблівая неакадэмічная крыніца...--Избиратель К. 15:53, 28 Чэрвень 2008 (UTC)

Спадар К. дабаўляйце калі ласка да сваіх артыкулаў інтэрвікі--***Гарадзенскі*** 18:46, 25 Чэрвень 2008 (UTC)

А як гэта правільна рабіць?--Избиратель К. 10:04, 26 Чэрвень 2008 (UTC)

Вікіпедыя:Інтэрвікі -- тут больш-менш падрабязна напісана. --Максім Л. 10:26, 26 Чэрвень 2008 (UTC)
Дзякуй за карысную параду.--Избиратель К. 10:42, 26 Чэрвень 2008 (UTC)