Рака Іардан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Іардан | |
| Вышыня вытоку | ~ 80 м |
| Вусце | Мёртвае мора |
| Вышыня вусця | -417 м |
| Даўжыня | 252 км |
| Вадазбор | 18 000 км² |
Іардан (араб.: نهر الأردن — nahr al-urdun, іўр.: נהר הירדן — nehar hayarden) — галоўная рака Палесціны, вытокі ля падножжа горнага масіву Хармон, працякае па паўпустыннай упадзіне Гхор праз азёры Хула і Тыверыядскае і ўпадае ў Мёртвае мора, узровень якога на 417 м ніжэй за Міжземнае мора. Моцнае падзенне вады і нязначная яе глыбіня робяць раку несуднаходнай. 3 гэтай ракой звязаны шмат якія падзеі бібліейскай гісторыі.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2