Рака Ада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ада іт. Adda |
|
| Вышыня вытоку | 2237 м |
| Даўжыня | 313 км |
| Расход вады | 187 м³/с |
| Вадазбор | 7979 км² |
Ада (іт. Adda, Addua) — рака на поўначы Італіі, левы прыток ракі По.
Даўжыня ракі 313 км, плошча басейна амаль 8 тыс. км².
Бярэ пачатак з возера Канкан ў Рэційскіх Альпах на паўднёвым схіле Вормскага ланцуга на захад ад Артлерскага хрыбта, каля Цірольскай граніцы; ўтварае на працягу 15 км вадаскат вышынёй 754 м.
У вярхоўі цячэ па трогавай даліне Вальтеліна; ў Тэгліі паварочвае на захад, працякае Лага-ды-Мецола і праз возера Кома, утварае на сваім шляху Лага-ды-Альгіната. Далей праходзіць перадгор'і Ламбардскіх Перадальп і цячэ па Ламбардскага нізіне (дзе на працягу каля 124 км з'яўляецца суднаходнай). Упадае ў раку По ля Рэціна.
Сярэдні расход вады каля 187 м³/сек ў ніжнім цячэнні. На рацэ маецца ГЭС.
| Гэта пачатак артыкула пра Італію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |