Раіса Аўрамаўна Ровіна
Раіса Аўрамаўна Ровіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | бібліёграф |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Раіса Аўрамаўна Ровіна (нар. 27 студзеня 1937, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі бібліяграфазнавец, гісторык кнігі. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія», 1961), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1972).
Працавала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (1966—1969, 1973—1974), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1975, у 1975—1984 — загадчык кафедры, 1985—1995 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, 1996—2012 — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела, з 2012 — факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра інфармацыйных рэсурсаў, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя тэхнічнай кнігі; бібліяграфія галіновай літаратуры (прыродазнаўства, тэхніка, медыцына).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2004), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010), медаль «Ветэран працы».
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Развитие технической литературы в Белорусской ССР (1946—1970) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук / Ровина Раиса Аврамовна. — Москва, 1973.
- Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу : вучэбна-метадычны дапаможнік / Р. А. Ровіна. — Мінск, 2009.
- Працы выкладчыкаў факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры (1944—1994 гг.) : бібліяграфічны паказальнік. — Мінск, 1994. — У змесце працы Ровінай Р. І.
- Працы выкладчыкаў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (1994—2004) : бібліяграфічны паказальнік. — Мінск, 2005. — У змесце працы Ровінай Р. І.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бібліятэчны свет. — 2019. — № 2. — с. 23.
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Выкладчыкі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ
- Прафесары
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі МДІК
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ
- Педагогі Беларусі
- Гісторыкі Беларусі