Рыгор Прохаравіч Жулега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Прохаравіч Жулега
Дата нараджэння 1 студзеня 1921(1921-01-01)
Месца нараджэння в. Старая Дуброва, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 22 чэрвеня 1973(1973-06-22) (52 гады)
Месца смерці Калінінградская вобласць
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19401946
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі

Рыгор Прохаравіч Жулега (1 студзеня 1921, Гомельская вобласць22 чэрвеня 1973, Калінінградская вобласць) — памочнік камандзіра узвода пешай разведкі 35-га гвардзейскага стралковага палка, гвардыі старшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 студзеня 1921 года ў вёсцы Старая Дуброва Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Працаваў слесарам на заводзе. У арміі з 1940 года.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года. Удзельнічаў у абароне Мурманска і Петсама-Кіркенескай аперацыі  (руск.).

Памочнік камандзіра узвода пешай разведкі 35-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі старшы сяржант Г. П. Жулега 11 чэрвеня 1944 года ў раёне возера Чапр на чале групы захопу, прайшоўшы складаную сістэму абароны праціўніка, пракраўся ў траншэю, забіў 4 праціўнікаў і аднаго ўзяў у якасці «языка», які даў каштоўныя звесткі. 18 чэрвеня 1944 года загадам № 022 па 10-й гвардзейскай стралковай дывізіі узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

8 кастрычніка 1944 года каля населенага пункта Луостары Р. П. Жулега з байцамі адбіў контратаку варожай групы, якая спрабавала захапіць штаб палка, дзе знаходзіўся Баявы Сцяг часткі, збярог мост ад выбуху. 14 кастрычніка 1944 гады Р. П. Жулега з групай разведчыкаў пракраўся ў тыл праціўніка ў 4 кіламетрах паўднёва-захад ад горада Петсама, падарваў аўтамашыну з гітлераўцамі, траіх паланіў. 24 лістапада 1944 года загадам № 0306 па 14-й арміі узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Са студзеня 1945 года ваяваў на 2-м Беларускім фронце. Удзельнічаў ва Усходне-Памеранскай  (руск.) і Берлінскай аперацыях. 6 сакавіка 1945 года каля населенага пункта Бесвітц на чале 15 разведчыкаў пранік у размяшчэнне ворага, знішчыў кулямёт і 6 праціўнікаў, захапіў чатырох «языкоў». 7 сакавіка 1945 года з групай з 9 чалавек уварваўся на чыгуначную станцыю Пільн і гранатамі падбіў 2 бронемашыны ворага, а таксама зьнішчыў 22 фашыста і захапіў двух «языкоў».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года старэйшы сяржант Жулега Рыгор Прохаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

З 1946 года ў запасе. У 1955 годзе скончыў Магілёўскую сярэднюю сельскагаспадарчую школу па падрыхтоўцы старшыняў калгасаў. Быў аграномам, затым загадчыкам жывёлагадоўчай фермы калгаса Праўдзінскга раёна Калінінградскай вобласці. Жыў у пасёлку Крылова Праўдзінская раёна Калінінградскай вобласці. Памёр 22 чэрвеня 1973 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Григорий Прохорович Жулега на сайце «Героі краіны»