Рыгор Піліпавіч Клікушын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Піліпавіч Клікушын
Дата нараджэння 4 снежня 1921(1921-12-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 2014(2014-02-12) (92 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр графіка
Вучоба

Рыгор Піліпавіч Клікушын (4 снежня 1921, сяло Сладкова, Цюменская губерня, РСФСР — 12 лютага 2014) — беларускі мастак-графік, член Саюза мастакоў Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 снежня 1921 года ў с. Сладкова Цюменскай губерні.

З 1939 па 1941 год выкладаў маляванне ў родным сяле. У 1941 годзе пайшоў на фронт. Пасля заканчэння курсаў тэлеграфістаў служыў у Новасібірскім зенітным палку тэлеграфістам і картографам пры штабе.

У 1946 годзе пераехаў у Віцебск і паступіў у педагагічны інстытут на гістарычны факультэт. У 1950 годзе пачаў выкладаць гісторыю ў мастацка-графічным педагагічным вучылішчы Віцебска (пазней ператворанага ў мастацка-графічны факультэт).

У 1956 годзе скончыў мастацкае аддзяленне Маскоўскага завочнага паліграфічнага інстытута і працягнуў выкладанне ў педінстытуце на ўтвораным у 1959 годзе мастацка-графічным факультэце. У 1964—1970 гг. — загадчык кафедры выяўленчага мастацтва факультэта. У 1970—1995 гг. — мастак-афарміцель Віцебскай абласной друкарні.

Памёр 12 лютага 2014 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Г. П. Клікушын — аўтар каля 10 гравюр, 40 творчых малюнкаў. Ім аформлена больш за 70 кніг, сярод якіх кнігі твораў К. Крапівы, К. Паўстоўскага, А. Дзюма, Ч. Дзікенса і іншыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]