Рэгіёны Англіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэгіёны Англіі
England Regionen.png
  1. Вялікі Лондан
  2. Паўднёва-Усходняя Англія
  3. Паўднёва-Заходняя Англія
  4. Уэст-Мідлендс
  5. Паўночна-Заходняя Англія
  6. Паўночна-Усходняя Англія
  7. Іаркшыр і Хамбер
  8. Іст-Мідлендс
  9. Усходняя Англія

Рэгіёны (англ.: Regions, ці Government Office Regions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўня ў Англіі. Кожны рэгіён уключае адну ці некалькі адзінак узроўня графстваў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падзел на рэгіёны быў ўведзены ў 1994 г. урадам Джона Мэйджэра.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзевяць рэгіёнаў Англіі займаюць увогуле плошча 130 тыс. км², цалкам пакрываюць тэрыторыю Англіі і маюць памеры ад паўтары (Вялікі Лондан) да дваццаці трох (Паўднёва-Заходняя Англія) тысяч км². Сем з дзевяці рэгіёнаў абмываюцца водамі Атлантычнага акіяна (Паўночным і Ірландскім морамі, Брыстальскім залівам, пралівамі Ла-Манш і Па-дэ-Кале, эстуорыямі рэк Тэмза і Хамбер), рэгіёны Уэст-Мідлендс і Вялікі Лондан маюць толькі сухапутныя межы. Тры з дзевяці рэгіёнаў Англіі мяжуюць з Уэльсам, два рэгіёна з Шатландыяй, пры гэтым рэгіён Паўночна-Заходняя Англія мяжуе з абедзвюма гэтымі гістарычнымі правінцыямі.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзевяці рэгіёнах Англіі па даных 2001 года пражывае агулам 49 млн чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 377 чал./км². У кожным з дзевяці рэгіёнаў Англіі па асобнасці, пражывае ад 2,5 (Паўночна-Усходняя Англія) да 8,0 (Паўднёва-Усходняя Англія) млн. чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва ад 207 (Паўднёва-Заходняя Англія) да 4 562 (Вялікі Лондан) чал./км².

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Дзевяць рэгіёнаў Англіі падзелены ўвогуле на 6 метрапольных графстваў, 28 неметрапольных графстваў, 55 унітарных адзінак, 32 раёна Вялікага Лондана, Лонданскі Сіці і астравы Сілі, якія, у сваю чаргу, аб'яднаны ў 48 цырыманіяльных графстваў, для ажыццяўлення імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзелены адпаведна на 36 метрапольных і 201 неметрапольны раён; унітарныя адзінкі, раёны Вялікага Лондану, Лонданскі Сіці і астравы Сілі падзелы на раёны не маюць.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Спіс рэгіёнаў Англіі[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён Цэнтр(ы) Плошча, км² Насельніцтва,
тыс. чал.
Шчыльнасць
насельніцтва, чал./км²
ВУП на душу
насельніцтва, £
Код NUTS1 Карта
1 Вялікі Лондан Лондан 1 572 7 512 4 758 30 385 UKI EnglandLondon.png
2 Усходняя Англія Кембрыдж 19 120 5 388 282 20 524 UKH EnglandEastEngland.png
3 Іст-Мідлендс Мелтан-Мобры
(Лестэршыр)
15 627 4 172 267 17 698 UKF EnglandEastMidlands.png
4 Іаркшыр і Хамбер Лідс,
Шэфілд
15 420 5 142 328 16 880 UKE EnglandYorkshireHumber.png
5 Паўночна-Усходняя Англія Ньюкасл-апан-Тайн 8 592 2 515 293 15 688 UKC EnglandNorthEast.png
6 Паўночна-заходняя Англія Манчэстэр 14 165 6 853 475 17 433 UKD EnglandNorthWest.png
7 Уэст-Мідлендс Бірмінгем 13 004 5 267 405 17 161 UKG EnglandWestMidlands.png
8 Паўднёва-Усходняя Англія Саўтгемптан 19 096 8 000 419 22 624 UKJ EnglandSouthEast.png
9 Паўднёва-Заходняя Англія Брысталь,
Плімут
23 829 4 928 207 18 195 UKK EnglandSouthWest.png

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


 
Складнікі Вялікабрытаніі і рэгіёны Англіі
Сцяг Злучанага Каралеўства
сцяг Англіі Англія | сцяг Шатландыі Шатландыя |сцяг Уэльса Уэльс | сцяг (неафіцыйны) Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
Рэгіёны Англіі: Вялікі Лондан | Усходняя Англія | Усходні Мідленд | Заходні Мідленд | Іаркшыр і Хамбер | Паўночна-Усходняя Англія | Паўночна-Заходняя Англія | Паўднёва-Усходняя Англія | Паўднёва-Заходняя Англія