Джон Мэйджар
| Джон Мэйджар John Major |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 28 лістапада 1990 — 2 мая 1997 | |||
| Манарх: | Елізавета II | ||
| Папярэднік: | Маргарэт Тэтчэр | ||
| Пераемнік: | Тоні Блэр | ||
| Партыя: | Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі | ||
| Нараджэнне: | 29 сакавіка 1943 (70 гадоў) |
||
| Аўтограф: | Аўтограф | ||
| Узнагароды: |
|
||
Джон МЭЙДЖАР (англ.: John Major; нар. 29 сакавіка 1943) — 75-ы, 76-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі ў 1990-97. Належаў да Кансерватыўнай партыі.
Скончыў Інстытут банкіраў. У 1965—79 банкаўскі служачы. 3 1979 дэпутат палаты абшчын парламента ад Кансерватыўнай партыі. 3 1986 дзяржаўны міністр сацыяльнага забеспячэння, з 1987 генеральны сакратар міністэрства фінансаў, з ліпеня 1989 міністр замежных спраў, з кастрычніка 1989 міністр фінансаў. У 1990—97 прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі. Працягваў у асноўным палітычны курс Маргарэт Тэтчэр, але з іншым вырашэннем сацыяльна-эканамічных пытанняў (прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў, павышэнне падаткаў і інш.). Дамогся ратыфікацыі ў Вялікабрытаніі Маастрыхцкага дагавора.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.11, Мн., 2000, С.57