Бурбонскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бурбонскі палац з іншага берага Сены

Бурбонскі палац (Palais Bourbon) — месца пасяджэнняў Нацыянальнай асамблеі Францыі ў Парыжы, на левым беразе Сены, на набярэжнай Арсэ, прама насупраць царквы Мадлен і плошчы Згоды, з якой ён злучаны мостам Згоды.

Будаваўся ў 1722-28 гадах па праекце Ларэнца Джардзіні пад наглядам Жака Габрыэля як hôtel particulier (сталічны асабняк) узаконенай дачкі Людовіка XIV і маркізы дэ Мантэспан — герцагіні Луізы-Франсуазы Бурбонскай. У 1756 г. выкуплены ў казну Людовікам XV, затым адчужаны на карысць наследніка герцагіні, прынца Кондэ, які замовіў Суфло пашырэнне палаца ў стылі класіцызму.

У гады Французскай рэвалюцыі асабняк быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся (з 1798 года) для пасяджэнняў Савета пяцісот. Пры Напалеонаўскай перабудове Парыжа ў духу ампіра перад палацам быў узведзены манументальны порцік накшталт рымскага храма, які калькіруе падобны франтон царквы Мадлен на процілеглым баку Сены.Будаўніцтвам фасада займаўся ў 1803-07 гг. Бернар Пае. Рэстаўрацыя Бурбонаў вярнула палац ранейшым гаспадарам, аднак ужо ў 1827 годзе ён быў за астранамічную суму выкуплены дзяржавай для размяшчэння парламента.

У сувязі з новай функцыяй спатрэбілася пераафармленне інтэр'ераў. Над порцікам узвышаецца франтон з алегарычныя сюжэтам, выкананым у 1842 годзе скульптарам Карто. Іншыя алегарычныя барэльефы выкананы Рудам і Прадзье на крылах будынка. Будучы дэпутат Дэлакруа ўпрыгожыў памяшканне палацавай бібліятэкі «Гісторыяй цывілізацыі» (1838—1845); там жа ўстаноўлены Гудонавы бюсты Дзідро і Вальтэра.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • Джованна Мажди. «Весь Париж» (2002)

Каардынаты: 48° пн. ш. 2° у. д. / 48.862036° пн. ш. 2.318593° у. д. (G) (O) (Я)