Сады Салюсція

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Статуя «Гал, які памірае», знойдзеная на тэрыторыі садоў

Сады Салюсція (лац.: Horti Sallustiani) — некалі раскошныя сады ў Старажытным Рыме, якія раней належалі рымскаму гісторыку Салюсцію.

Сады ў форме стадыёна ці іпадрома размяшчаліся за тагачаснай гарадской сцяной перад Колінскімі варотамі на поўначы горада ля падножжа Квірынала. Салюсцій стаў уладальнікам участку Гая Юлія Цэзара пасля таго, як той быў забіты.

На тэрыторыі садоў знаходзіўся храм Венеры, абеліск Салюсція, шматлікія статуі, якія цяпер знаходзяцца ў зборы Людавізі. Пасля Салюсція сады належалі розным рымскім імператарам. Самыя шырокія руіны на тэрыторыі садоў адносяцца да палаца Адрыяна (на сённяшні дзень 14 метраў ніжэй узроўня дарогі).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Horti_Sallustiani (англ.). — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.