Абеліск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Абелі́ск (грэч.: ὀβελίσκοςobeliskos — «невялікі ражон») — манументальны гранёны слуп, які звужаецца дагары і заканчваецца на вяршыні пірамідай. Звычайна дзейнічае як дэкаратыўны матыў або помнік.

Яго форма паходзіць ад старажытнаегіпецкіх храмаў у гонар бога Сонца.

Не меней тузіны абеліскаў было перавезена рымскімі імператарамі ў Рым. Самы вялікі са старажытных абеліскаў — вагай у 230 тон і вышынёй 32 метра — паходзіць з Карнака і цяпер стаіць перад Латэранскай базілікай у Рыме.

У эпоху Рэнесансу абеліскі сталі выкарыстоўвацца італьянскімі архітэктарамі для рашэння горадабудаўнічых задач, у якасці кампазіцыйнага акцэнту ў архітэктурных ансамблях плошчаў (п'яцца Сан-П'етра, п'яцца дэль Попала). Па гэтай традыцыі, у XIX стагоддзі былі вывезены з Егіпта тры «іголкі Клеапатры» (насамрэч — абеліскі часоў Рамзеса II), якія зараз стаяць на плошчы Згоды ў Парыжы, на набярэжнай Тэмзы ў Лондане і ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка.

Звычайна мелі чатырохгранную форму, нярэдка ўсталёўваліся на пастаментах і п'едэсталах, упрыгожваліся гербамі, дошкамі з надпісамі.

Цяпер ужо немагчыма высветліць былі першыя абеліскі фалічным сімвалам урадлівасці або своеасаблівым каменным прамянём святла.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Самы высокі існуючы абеліск — манумент Вашынгтона — быў адкрыты ў сталіцы ЗША ў 1884 годзе;
яго вышыня перавышае 169 метраў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Тимофієнко В. І. Архітектура і монументальне мистецтво: Терміни та поняття / Академія мистецтв України; Інститут проблем сучасного мистецтва. — К.: Видавництво Інституту проблем сучасного мистецтва, 2002. — 472 с. ISBN 966-96284-0-7