Салі Райд
| Салі Райд | |
| Sally Kristen Ride | |
| Імя пры нараджэнні: |
Салі Крыстэн Райд |
|---|---|
| Экспедыцыі: |
{{{місіі}}} |
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
Салі Крыстэн Райд (англ.: Sally Kristen Ride; 26 мая 1951, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША — 23 ліпеня 2012, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — астранаўт ЗША, першая жанчына Амерыкі, якая пабывала ў космасе ў 1983 годзе (да яе ў космасе пабывалі Валянціна Церашкова ў 1963 годзе і Святлана Савіцкая ў 1982). Салі таксама лічыцца самым маладым амерыканскім астранаўтам.
Памерла 23 ліпеня 2012 года ў Сан-Дыега (штат Каліфорнія, ЗША) ад рака падстраўнікавай залозы ў 61-гадовым узросце.
Кар'ера астранаўта [правіць]
Райд была адной з 8000 чалавек, якія адгукнуліся на аб'яву ў газеце пра набор прэтэндэнтаў на ўдзел у касмічнай праграме. У 1978 годзе была адабрана ў НАСА.
18 чэрвеня 1983 года яна стала першай амерыканкай у космасе ў складзе экіпажа місіі «Чэленджэр» STS-7. У задачы місіі ўваходзіла вывядзенне двух камунікацыйных спадарожнікаў і правядзенне фармацэўтычных эксперыментаў.
Другі палёт адбыўся ў 1984 годзе, таксама на борце «Чэленджэра». У цэлым правяла больш 343 гадзін у космасе.
Райд завяршала сваю васьмімесячную праграму падрыхтоўкі да трэцяга палёту, калі адбылася катастрофа «Чэленджэра», і была прызначана ў Прэзідэнцкую камісію па расследаванні прычын крушэння «Чэленджэра», узначаліўшы падкамітэт па аперацыях. Пасля заканчэння расследавання Райд была запрошана ў штаб-кватэру НАСА ў Вашынгтоне, дзе ўзначаліла працы па стратэгічным планаванні, азагалоўленаму аўтарам «Лідарства і будучыня Амерыкі ў космасе».
Салі Райд з'яўлялася аўтарам шэрагу дзіцячых кніг пра космас.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салі Райд
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| Гэта пачатак артыкула пра асобу з ЗША. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |