Сапоцкінскі лямус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сапоцкінскі лямус
Краіна
Месцазнаходжанне
Стан не збярогся

Сапоцкінскі лямус — гаспадарчае збудаванне, якое існавала ў XVIIIXIX стагоддзях у сядзібе непадалёку ад г. п. Сапоцкіна (Гродзенскі раён).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Драўлянае квадратнае ў плане 3-яруснае гаспадарчае збудаванне, 1-ы і 2-і ярусы мелі аднолькавыя памеры ў плане, аформлены па перыметры галерэяй (у 1-м ярусе на масіўных мураваных, у 2-м — на драўляных слупах, з балюстрадай). 2-і ярус завяршаў гонтавы 4-схільны ўсечаны дах, над ім знаходзіўся 3-і ярус меншых памераў, накрыты гонтавым шатром з металічным флюгерам-флажком. Сцены былі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваходы ў памяшканні мелі галерэі, паверхі злучаліся вонкавай лесвіцай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]