Сарочынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сарочынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 61 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Сарочына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 612
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Саро́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сарочына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Мосарскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бутава, Жывалака, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Пілатоўшчына і Северыны)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў склад Сарочынскага сельсавета ўваходзілі 33 населеныя пункты[2]. 18 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета з Лутаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Арэхаўна, Ваўчо, Гарадок, Градзянец, Кавалеўшчына, Канцавыя, Крыскавічы, Кублішчына, Кулінава, Лутава, Слабодка, Ціханяты, Федаронкі і Шчарбёнкі)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мосарскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Арцюшкі, Баравыя, Белае, Вялічкаўцы, Вярхоўе, Гара, Губінка, Завячэлле, Занавінне, Кісялёва, Мосар, Немірова, Рубанікі, Старынка, Урбанова і Шасцярні), у склад Вяркудскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды), у склад Ушацкага сельсавета перададзена вёска Градзянец[4]. 23 чэрвеня 2005 года 15 населеных пунктаў (Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды) вернуты ў склад сельсавета з Вяркудскага сельсавета[5]. У 2011 годзе скасавана вёска Гарадок (уключана ў склад Ушачаў)[6][7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2270 чалавек[8], з іх 96,3 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1612 чалавек[10].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов Архівавана 10 жніўня 2021.
  6. Решение Ушачского районного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 81 Об упразднении сельских населенных пунктов Ушачского района Архівавана 20 верасня 2020.
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 апреля 2011 г. № 104 Об изменении границ городского поселка Ушачи, Сорочинского и Ушачского сельсоветов Ушачского района Архівавана 20 верасня 2020.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. (руск.)
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. (руск.)