Свабода, роўнасць, братэрства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Свабода, роўнасць, братэрства (фр.: Liberté, Égalité, Fraternité, першапачаткова — «Свабода, роўнасць, братэрства або смерць!») — дэвіз Вялікай французскай рэвалюцыі, шырока вядомы левы лозунг. З'яўляецца дзяржаўным дэвізам Францыі і Гаіці. Таксама з'яўляецца адным з дэвізаў масонства[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тымпан царквы з надпісам 1905 года, зробленай пасля выдання закона 1905 г. пра аддзяленне царквы ад дзяржавы

Хоць дэвіз паходзіць з часоў Французскай рэвалюцыі, ён стаў афіцыйным дэвізам Трэцяй рэспублікі толькі ў канцы 19 стагоддзя.

У часы нямецкай акупацыі Францыі падчас Другой сусветнай вайны гэты дэвіз быў заменены на іншы «Travail, famille, patrie» (праца, сям'я, радзіма)[2] па прапанове маршала Петэна, які стаў кіраўніком новага Вішысцкага ўрада Францыі шляхам канстытуцыйнага перавароту ў 1940 годзе. Пэтэн ўзяў гэты дэвіз ад Французскай сацыяльнай партыі палкоўніка дэ ла Рока.

Пасля захопу ўлады Часовым урадам Французскай Рэспублікі быў адноўлены рэспубліканскі дэвіз Liberté, égalité, fraternité, які паслядоўна ўключаўся ў французскія канстытуцыі 1946 і 1958 гадоў.

Свабода[правіць | правіць зыходнік]

Першае слова рэспубліканскага дэвізу — свабода. У Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна свабода вызначаецца наступным чынам:

" Свабода складаецца ў магчымасці рабіць усё, што не наносіць шкоды іншаму[3]. "

Роўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Другое слова дэвізу — роўнасць — азначае, што ўсе роўныя перад законам:

" Закон павінен быць аднолькавым для ўсіх, як у абароне, так і ў пакаранні. Усе грамадзяне роўным чынам маюць права адпаведна сваім здольнасцям і талантам займаць дзяржаўныя пасады і атрымоўваць ганаровыя званні.[4]. "

Братэрства[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяе слова дэвізу — братэрства — вызначана ў Дэкларацыі правоў і абавязкаў чалавека і грамадзяніна 1795 года:

" Не рабі іншым таго, чаго б не хацеў атрымаць сам; рабі ў адносінах да іншых такія добрыя ўчынкі, якія б хацеў у адносінах да сябе[5]. "

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Charles Porset, La devise maçonnique: Liberté Égalité Fraternité, Éd. Maçonniques de France, 1998
  2. Vichy Government. World History at KMLA. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2013. Праверана 1 мая 2007.
  3. Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна. Арт.4.
  4. Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна. Арт.6.
  5. Дэкларацыі правоў і абавязкаў чалавека і грамадзяніна. АБАВЯЗКІ арт. 2

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Французская рэвалюцыя