Святаслаў Мікалаевіч Шнітко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаслаў Мікалаевіч Шнітко
Дата нараджэння 14 ліпеня 1960(1960-07-14) (63 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, дэкан, ваенны ўрач, выкладчык універсітэта, хірург
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Святаслаў Мікалаевіч Шнітко (нар. 14 ліпеня 1960) — беларускі ваенны ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2009)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе скончыў ваенна-медыцынскі факультэт пры Куйбышаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Кваліфікацыя па дыпломе: урач, спецыяльнасць — лячэбная справа. З 1983 па 1986 год праходзіў службу на пасадзе начальніка медыцынскага пункта — урача парашутна-дэсантнага батальёна, з 1986 па 1989 год — на пасадзе камандзіра ўзвода — вядучага хірурга медыцынскай роты, г. Брэст[2].

У 1992 годзе скончыў факультэт кіруючага медыцынскага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава (г. Санкт-Пецярбург) па спецыяльнасці «Арганізацыя хірургічнай дапамогі». З 1992 па 1995 год праходзіў службу на пасадзе старшага ардынатара аддзялення таракальнай хірургіі 432 Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, г. Мінск[2].

З 1995 па 2000 год — намеснік начальніка кафедры ваенна-палявой хірургіі — дацэнт ваенна-медыцынскага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, г. Мінск. З 2000 па 2003 год — намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік навучальнага аддзела — прафесар ваенна-медыцынскага факультэта дзяржаўнай вядучай вышэйшай навучальнай установы «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», г. Мінск. З 2003 года па цяперашні час — начальнік ваенна-медыцынскага факультэта ва УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца аўтарам і суаўтарам больш за 450 навуковых і навукова-метадычных работ[2].

З’яўляецца аўтарам патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходніцтва і 23 рацыяналізатарскія прапановы[2].

З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Ваенная медыцына»[2].

Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі[2].

З’яўляецца членам Навукова-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшынёй Рэспубліканскай вучэбна-метадычнай камісіі па ваенна-медыцынскіх дысцыплінах, старшынёй Савета ваенна-медыцынскага факультэта, членам саветаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, па абароне дысертацый Д 03.18. Экспертнай Рады ДКНТ[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]