Свята-Ільінская царква (Шумячы)
Праваслаўны храм | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
53°51′18″ пн. ш. 32°25′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Пгт | Шумячы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Смаленская |
Благачынне | Хіславіцкае |
Будаўніцтва | першая палова XIX ст. |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Ільінская царква — дзейны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Шумячы Смаленскай вобласці, перароблены з каталіцкай царквы. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 96.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы драўляны каталіцкі касцёл у Шумячах быў пабудаваны ў канцы XVII стагоддзя манахамі-бернардынцамі, напачатку XIX стагоддзі касцёл перабудаваны на каменны на сродкі ўладальніка мястэчка Міхала Галынскага.
У касцёлу мясцілася ікона «Божай Маці Шумячская», звесткі аб якой захаваліся ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі[1].
У траўні 1867 года касцёл быў закрыты, а яго будынак перададзены праваслаўным вернікам.
Зноскі
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — Ф. 2001. — Воп. 2. — Спр. 168. — Дело о закрытии в Климовичскому уезде Шумячской каплицы и передаче хранившейся там иконы Божией Матери в православное ведомство. — 1864—1868.