Бернардзінцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Бернардзінскі касцёл у Гродне

БЕРНАРДЗІНЦЫ — манахі рэфармаванай галіны манаскага ордэна францысканцаў на Беларусі, у Літве і Польшчы. Бернардзінцы прытрымліваліся першапачатковага, больш строгага статута Францыска Асізскага. Патрабаванні аб вяртанні да гэтага статута з'явіліся у 13 ст. - пачатку 14 ст. У 1415 францысканскі прапаведнік Бернард Сіенскі звярнуўся да папы рымсакага Марціна V з просьбай пацвердзіць першапачатковы статут. Канстанцкі сабор 1415 задаволіў гэту просьбу. У 1430 на генеральным капітуле ордэна францысканцаў-абсервантаў, пазней на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і паўднёваславянскіх землях за імі замацавалася назва "бернардзінцы" (ад імя прапаведніка Бернарда Сіенскага). У 1431 пры папе Яўгену IV францысканцы-абсерванты атрымалі права ўвесці пасаду генеральнага вікарыя. Ім стаў Б. Сіенскі. Канчатковы разрыў бернардзінцаў з ордэнам францысканцаў адбыўся ў 1517 пры папе Льву IX. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. На Беларусь бернардзінцы прыйшлі з Польшчы. Галоўнымі мэтамі якіх былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. У 1467 быў створанны польскі вікарыят, а на яго аснове ў 1517 - польская правінцыя, з якой у 1530 вылучалася Літоўская правінцыя (у 1570 зноў яб'яднана з Польскай). У 1628 Польская правінцыя падзелена на Велікапольскую, Малапольскую, Рускую і Літоўскую, а ў 1630 Малапольская, Руская і Літоўская правінцыі аб'яднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. З апошняй у 1637 вылучалася Руская , а ў 1731 - Літоўская.

Манашкі-бернардзінкі першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна і не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У 1566 папа Пій V абавязаў іх прыняць кляўзуру і тры манаскія абавязкі.

На Беларусі дзейнічалі чатыры жаночыя кляштары бернардзінцаў: у Брэсце (1624-1831, фундатар Гелена Копцава з роду Дульскіх), Гродне (каля 1618-1853, фундатар Геранім Валовіч, староста жмудскі), Мінску (1630-1866, фундатар Аляксандр Служка), Слоніме (1645-1907, фундатар Канстанцыя Юдзіцкая-Салатыцкая). Мужчынскіх кляштароў бернардзінцаў было значна больш: у Беніцы, Беразіне, Будславе, Брэсце, Гродне, Віцебску, Валожыне, Глуску, Друі, Іўі, Магілёве, Мазыры, Мінску, Мікуліне, Мсціславе, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Полацку, Селішчы, Слоніме, Слуцку, Юрэвічах.

Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ўплыў ордэна паступова змяншаўся, амаль усе іх кляштары спынілі сваю дзейнасць у 1860-я гады.


Літ.:
  • Zakony męskie w Polsce w 1772 roku. Lublin. 1972 (Materiały do Atlasu historycznego chrześcijaństwa w Polsce. T. 1)
  • Kantak K. Bernardyni polscy. T. 1-2. Lwów, 1993.
На іншых мовах