Свята-Аляксандра-Неўская царква (Лышча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Аляксандра-Неўская царква
52°21′47″ пн. ш. 26°08′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лышча
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 1995 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Аляксандра-Неўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Лышча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1889 годзе была пабудавана і асвячона першая вядомая царква. У 1962 годзе храм быў разбураны.

Новазбудаваны храм быў узведзены ў 1995 годзе. 22 чэрвеня таго ж года адбылося яго асвячэнне[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з дрэва ў традыцыях царкоўнага дойлідства другой паловы XIX стагоддзя. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусная 4-гранная званіца, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, прамавугольная ў плане апсіда. Дынамічна нарастаючы сілуэт храма адзначаюць 3 цыбулепадобныя купалы над аб’ёмамі, узбагачае вертыкальная шалёўка фасадаў, расчлянёных прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы адзначаны ганкамі пад паўкруглымі пакрыццямі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]