Свята-Мікалаеўская царква (Буда-Кашалёва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
52°43′09″ пн. ш. 30°33′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Буда-Кашалёва
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская епархія
Тып будынка царква
Будаўніцтва 19901994 гады
Стан дзейнічае
Map

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца

На мяжы XIXXX стагоддзяў у вёсцы Кашалёў быў пабудаваны драўляны храм. У пачатку 1930-х гадоў храм быў закрыты. З 1941 года храм у Буда-Кашалёве дзейнічаў у набытым жылым доме. У 1953 годзе храм згарэў і прыход пераехаў у малільны дом.

У 1989 годзе вернікі Свята-Мікалаеўскага малільнага дома звярнуліся ў мясцовыя органы ўлады з просьбай аб дазволе будаўніцтва новага храма. 25 снежня 1989 года было атрымана пісьмовае апавяшчэнне аб дазволе будаўніцтва новага храма. У верасні 1990 года благачынны Гомельскай акругі протаіерэй Стэфан Гладышчук здзейсніў чын асвячэння месца пад будаўніцтва храма. 19 мая 1994 года епіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх здзейсніў чын асвячэння храма.

Пры храме дзейнічае нядзельная школа[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]