Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Урыцкае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°28′06″ пн. ш. 30°48′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Урыцкае
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская і Жлобінская епархія
Тып будынка царква
Першае згадванне 1992
Будаўніцтва 19921994 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Урыцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Леніна, 102[1]. З’яўляеццы цэнтрам гомельскага раённага благачыння[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 студзеня 1992 года быў зарэгістраваны прыход. Вырашэнне пра пачатак будаўніцтва прымаў архірэй Арыстарх. Першыя службы здзяйсняліся ў невялікім драўлянай доме побач з будаваным храмам.

Асвячэнне храма адбылося 16 кастрычніка 1994 года епіскапам Арыстархам. Вялікі ўнёсак у будаўніцтва храма ўнёс старшыня калгаса «Урыцкае» Аркадзь Аляксеевіч Паташкін.

У 2010 годзе было распачата будаўніцтва нядзельнай школы на месцы былога прыходскога дому[3][4].

Зноскі