Святы Сава
| Сава | |
| Свети Сава | |
![]() Фрэска Святога Савы з Мілешэўскага манастыра |
|
| Імя ў міру: |
Растка Няманіч |
|---|---|
| Нараджэнне: |
1169 (?) |
| Смерць: | |
| Манаскае імя: |
Сава |
| Шануецца: |
у шэрагу Праваслаўных цэркваў |
| Дзень памяці: | |
| Заступнік: |
адукацыя, навукі |
| Працы: |
Жыццё Святога Сімеона, іншыя сачыненні. |
Святы Сава (сербск.: Свети Сава) — адзін з самых шанаваных святых Сербскай праваслаўнай царквы, вядомы рэлігійны, культурны і палітычны дзеяч свайго часу.
Дзейнасць[правіць]
У 1208 г. Святы Сава вяртаецца ў Сербію, каб спыніць грамадзянскую вайну паміж старэйшымі братамі Стэфанам II Неманічам і Вуканам Зецкім. Стварыў аўтакефальную (незалежную) Сербскую праваслаўную царкву і стаў яе першым архібіскупам ў 1219 годзе. У 1233 г. перадаў гэтую пасаду свайму вучню Арсенію Срэмскаму.
Перад смерцю здзейсніў паломніцтва ў Ерусалім. У Палестыне ён заснаваў манастыр Святы Арханёл і лякарню для праваслаўных паломнікаў. Вяртаючыся, праязджаў праз Балгарыю. Там і памёр 14 студзеня 1236 і быў пахаваны ў балгарскай сталіцы Тырнава. Пляменнік св. Савы сербскі кароль Уладзіслаў (зяць балгарскага цара Асена), праз год перанёс яго мошчы з Тырнава ў манастыр Мілешева.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святы Сава

