Свідзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свідзіна

Свідзіна крывава-чырвоная (Cornus sanguinea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Swida Opiz, 1838


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  753093
GRIN  g:17308
IPNI  1110032-2

Свідзі́на[3] (Swida) — падрод раслін роду Кізіл (Cornus) у сямействе Кізілавыя (Cornaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя кусты або дрэвы вышынёй 1,5—6 м. Лісце супраціўнае, суцэльнае, чаранковае. Кветкі белыя, у шчытка- ці парасонападобных суквеццях. Плод — сакаўная, чорная або белая касцянка.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Уключаны як падрод у род Кізіл (Cornus), часам вылучаюць у асобны род.

Каля 20—30 відаў.

Арэал і біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ва Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. У Беларусі 1 від — Свідзіна крывава-чырвоная (Cornus sanguinea). Трапляецца на схілах у лісцевых і мяшаных лясах. Больш за 10 відаў прайшлі інтрадукцыйную праверку ЦБС НАН РБ[3]. Выведзена шмат садовых форм.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўныя, тэхнічныя і меданосныя расліны. З насення атрымліваюць тэхнічны алей. З галін вырабляюць кошыкі і маты. Драўніна выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным мастацтве. Расліны высаджваюць з мэтай замацавання пяскоў і схілаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Свидина — род Swida: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)