Свіязь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Свіязь
Anas penelope 2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anas penelope (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   175092
NCBI   8838
EOL   1048955

Свіязь (Anas penelope) — птушка з сямейства качыных.

Качка сярэдніх памераў. Даўжыня цела 44-49 см, маса да 900 г. Самца лёгка пазнаць па светла-каштанавай галаве з белаватым цемям. Спінны бок шэры, з тонкімі папярочнымі струменістымі палоскамі. Валляк ружавата-карычневы. Самка шаравата-бурая; галава, шыя, грудзі і бакі рыжаватыя. Дзюба прыкметна меншая, чым у іншых качак. У палёце добра адрозніваецца характэрным посвістам.

Пашырэнне: Паўночная Еўразія, ад Кольскага паўвострава да Камчаткі. Месцы пражывання: буйныя, зарастаючыя вадаёмы з вялікімі ўчасткамі адкрытай вады, невялікія лясныя азёры, вялікія вокны адкрытай вады сярод балот. Гняздуецца на сырых поймавых лугах, зрэдку ў лесе, на значнай адлегласці ад вадаёма. Гнёзды будуюць на сухім месцы і заўсёды добра маскіруюць. У канцы кладкі ў гняздзе з'яўляецца даволі многа шэра-попельнага пуху. Кладка з 7-10 яек памерамі 54,6 x 38,8 мм у траўні. Корміцца пераважна воднай расліннасцю, а таксама малюскамі і насякомымі.

Пералётныя птушкі. Сустракаюцца ў час міграцый на тэрыторыі Беларусі. Вясной пралёт ідзе даволі інтэнсіўна і заканчваецца ў канцы красавіка. Ляцяць свіязі шчыльнымі чародамі і ў асноўным ноччу. Асенні пралёт у паўднёва-заходнім напрамку з верасня да сярэдзіны кастрычніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5