Сексуальны фетышызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сексуальны фетышызм
Martin van Maele - La Comtesse au fouet 01.jpg
МКХ-10 F65.065.0
МКХ-9 302.81302.81

Сексуальны фетышызм (ад секс і фетыш — ідалізм, сексуальны сімвалізм, сексуальны парцыялізм) — разнавіднасць сексуальных паводзін, пры якой крыніцай і стымулам для палавой цягі становяцца неадушаўлёныя прадметы: адзежа, абутак, рэчы, зробленыя з пэўнага матэрыялу і г.д.[1]

Фетышызм у сексалогіі[правіць | правіць зыходнік]

Фетышызм заўсёды быў досыць распаўсюджанай з'явай. З прычыны гэтага неабходна адрозніваць выпадкі, калі фетышызм з'яўляецца прымальным з сацыяльнага і медыцынскага пункту гледжання, і калі ён з'яўляецца паталогіяй.

З пункту гледжання сучаснай медыцыны, захворваннем (якое адносіцца да катэгорыі расстройстваў сексуальнай перавагі — парафілій, код МКБ-10 F65.0) лічацца толькі выпадкі, калі фантазіі, звязаныя з фетышызмам, выклікаюць у чалавека неадольнае імкненне здзяйсняць непрымальныя для яго дзеянні, становяцца перашкодай для звычайнага палавога жыцця і прычыняюць пакуты[1].

Звычайна лічыцца, што ад фетышызму пакутуюць галоўным чынам мужчыны, аднак Г. Б. Дзярагін ўказвае на досыць вялікую частату праяў фетышызму ў жанчын, завучы такія распаўсюджаныя жаночыя фетышы, як развітая мускулатура, аваласенне на целе мужчыны[2].

Фетышызм сексуальны цесна звязаны з фетышызмам рэлігійным ці забабонным, хоць і мае ад яго пэўныя адрозненні. І сексуальны, і рэлігійны фетышызм у некаторых выпадках могуць прыводзіць да здзяйснення жорсткіх, нярэдка супрацьпраўных дзеянняў.

Вядомыя таксама выпадкі адваротнай фетышызму з'явы: антыфетышызму, калі пэўны элемент знешнасці, паводзін або рэч становіцца прыгнятальным фактарам для сексуальнай цягі[3].

Фетышы[правіць | правіць зыходнік]

Бялізнавы фетышызм
Абутковы фетышызм

У якасці сексуальных фетышаў могуць выступаць аб'екты самага рознага характару: гэта могуць быць прадметы адзежы, часткі чалавечага цела, рэчы і жывёлы, асаблівасці паводзін і знешнасці і г.д.; можна сказаць, што ў кожнага фетышыста ёсць свой, унікальны любімы ім прадмет, часам нечаканы і арыгінальны.[4] Найбольш часта ролю фетыша выконваюць наступныя аб'екты:

Нацельная бялізна 
Як правіла, фетышызуюцца рэчы, якія маюць дачыненне да асоб процілеглага полу, звычайнымі фетышамі мужчын з'яўляюцца жаночыя трусікі, панчохі, калготкі, бюстгальтары, жаночы абутак. Нярэдка гэты від фетышызму суправаджаецца перапрананнем і нашэннем названых прадметаў адзежы, у гэтым выпадку мае месца фетышысцкі трансвестызм. У Японіі фетышызм стаў формай заробку, звязанай з секс-індустрыяй; маладымі дзяўчынамі практыкуецца продаж ношанай, не мытай бялізны, якая пакуецца ў герметычныя пакеты і адпраўляецца ў спецыяльныя крамы, дзе яе купляюць фетышысты. Паводле даных даследаванняў Г. Б. Дзярагіна, бялізнавы фетышызм быў выяўлены ў 3,5% студэнтаў і 2,4% студэнтак вышэйшых навучальных устаноў.[4]
Часткі целы 
Часам асаблівай прывабнасцю для фетышыста маюць часткі чалавечага цела, такія як валасы, малочныя залозы, ступні і ногі. Фетышызавацца могуць асаблівасці будовы палавых органаў, дэталі знешнасці, анамаліі чалавечага цела, стан цяжарнасці. У ролі фетыша можа выступаць таксама фатаграфія аб'ектаў, якія цікавяць фетышыста.
Аб'екты жывой прыроды 
Некаторымі сексолагамі (Г. Б. Дзярагін) адносяцца да разнавіднасцей фетышызму цягі да прадметаў жывёльнага (заафілія; аднак гл. зоасексуальнасць) або расліннага свету (дэндрафілія), да непалаваспелага цела і дзіцячага характару паводзін (педафілія). У МКБ-10 гэтыя расстройствы вылучаны ў самастойныя класіфікацыйныя адзінкі.

Фетышыст звычайна адчувае моцнае памкненне да ўладання тым прадметам, да якога адчувае цягу. Калі цяга дасягае паталагічнага ўзроўню, то могуць выкарыстоўвацца і неправамерныя спосабы завалодання ім, у тым ліку крадзяжы і нават забойствы, якія суправаджаюцца выняткам прадметаў адзежы і частак цела ахвяры[5][6]. Нярэдка ў фетышыста збіраюцца цэлыя калекцыі падобных прадметаў, якія ён выкарыстоўвае для атрымання сексуальнай разрадкі.

Прадметы фетышызму могуць выкарыстоўвацца рознымі спосабамі: фетышыст можа іх разглядаць, кранаць, нюхаць, апранацца ў іх, выкарыстоўваць у якасці «ўпрыгожання» інтэр'ера, прыкладваць да палавых органаў, мастурбіраваць на іх, укладваць з сабой у пасцелю, есці, цалаваць, аблізваць і г.д.[3]

Фармаванне фетышызму[правіць | правіць зыходнік]

Тэрапія[правіць | правіць зыходнік]

Лячэнне ажыццяўляецца па жаданні пацыента, звычайна з дапамогай псіхааналізу ці кагнітыўнай псіхатэрапіі.

Разнавіднасці фетышызму[правіць | правіць зыходнік]

Разнавіднасцей фетышызму вядома вельмі шмат, паколькі, як было сказана вышэй, кола аб'ектаў, якія фетышызуюцца, практычна невычэрпнае. Аднак толькі нешматлікія з іх здольныя даходзіць да ўзроўню сексуальнай паталогіі.

Некаторыя віды фетышызму могуць мець судова-медыцынскае і прававое значэнне, паколькі спалучаны з небяспекай для здароўя асобы ці магчымасцю здзяйснення ім супрацьпраўных дзеянняў. Да іх ліку можна аднесці, напрыклад, нарцысізм, апатэмнафілію і некрафілію[7].

Іншыя, як правіла, адносна бяскрыўдныя, умяшанне псіхолагаў і псіхіятраў для іх карэкцыі патрабуецца толькі ў выпадку, калі сам пацыент лічыць свае цягі ненармальнымі і яны прычыняюць яму пакуты.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 86. ISBN 978-5-93004-274-0.
  2. Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 126. ISBN 978-5-93004-274-0.
  3. 3,0 3,1 Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 128. ISBN 978-5-93004-274-0.
  4. 4,0 4,1 Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 127. ISBN 978-5-93004-274-0.
  5. Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 127—128. ISBN 978-5-93004-274-0.
  6. Дэвид Рассел Уильямс, канадский серийный убийца, насильник и фетишист
  7. Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 128—144. ISBN 978-5-93004-274-0.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бине А. О фетишизме в любви (1887)
  • Фрейд З. Три очерка по теории сексуальности (1905)
  • Фрейд З. Фетишизм (1927)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons