Секс-індустрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
     Прастытуцыя легальная      Забаронены бардэлі і сутэнёрства      Прастытуцыя забаронена      Няма даных
     Прастытуцыя легальная      Забаронены бардэлі і сутэнёрства      Прастытуцыя забаронена      Няма даных
     Прастытуцыя легальная      Забаронены бардэлі і сутэнёрства      Прастытуцыя забаронена      Няма даных
     Прастытуцыя легальная      Забаронены бардэлі і сутэнёрства      Прастытуцыя забаронена      Няма даных
     Прастытуцыя легальная      Забаронены бардэлі і сутэнёрства

Секс-індустрыя — сфера чалавечай дзейнасці, якая ўключае ў сябе вытворчасць і рэалізацыю тавараў і паслуг сексуальнага характару. Абароты сродкаў у гэтай сферы даволі вялікія. У ЗША, напрыклад, прыбытак секс-індустрыі складае каля 13 мільярдаў долараў у год.[1] Значная частка гэтага прыбытку — гэта сродкі атрыманыя ад продажу порнастужак на розных носьбітах і іншай медыя-прадукцыі. У Злучаных Штатах Амерыкі вытворчасць порнастужак сканцэнтравана ў Лос-Анджэлесе, у даліне Сан-Фернанда. У Еўропе цэнтрам, як парнаграфічнай кінапрамысловасці, так і секс-індустрыі ў цэлым служыць Будапешт.[2][3][4]

Секс-турызм[правіць | правіць зыходнік]

Рост секс-турызму прывёў да росту секс-індустрыі ў шэрагу краін свету. Нелегальны секс-турызм, калі турысту прапануюцца непаўналетнія хлопчыкі і дзяўчынкі, мае шырокае распаўсюджванне ў краінах Карыбскага басейна і Паўднёва-Усходняй Азіі. У некаторых месцах секс-індустрыя дае істотную частку падатаковых паступленняў у бюджэты. Шырока вядомая гамбургская зона прастытуцыі, у якой абслугоўваюцца кліенты з усяго свету.

Ваенны фактар[правіць | правіць зыходнік]

У геаграфіі секс-індустрыі не апошнюю ролю адыгрывае блізкасць ваенных баз. Яна заўсёды групавалася бліжэй да базавання буйных груповак узброеных сіл, гэта значыць бліжэй да вялікай колькасці мужчын, якія выпрабоўваюць пастаяннае сексуальнае незадаволенне. Прыкладаў гэтаму мноства. У XIX стагоддзі секс-індустрыя квітнела ў брытанскім ваенным порце Портсмуце. У XX стагоддзі, аж да пачатку 1990-х гадоў, самая вялікая канцэнтрацыя бардэляў на Філіпінах была каля амерыканскіх ваенных баз. Большасць кліентаў бардэляў Манто, раёна Дубліна, які быў адным з найбуйнейшых цэнтраў прастытуцыі ў Еўропе, складалі брытанскія салдаты, раскватараваныя ў горадзе. Пасля таго як Ірландыя атрымала незалежнасць і брытанскія войскі пакінулі Дублін, прастытуцыя ў гэтым раёне прыйшла ў заняпад. Добра вядомы Патпанг, раён забаў у сталіцы ТайландаБангкоку, быў пабудаваны, як зона адпачынку для амерыканскіх салдатаў, якія ўдзельнічалі напачатку 1970-х гадоў ва В'етнамскай вайне.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]