Прастытуцыя
Прастытуцыя (лац.: Prostitute [pro + statuo] — літаральна выстаўляць наперад [напаказ]; таксама выставіць да ганьбы, ганьбіць) у вузкім сэнсе — рознічны гандаль целам як аб'ектам саіцця; таксама само рамяство саіцця і цялесных пяшчот.
Паслугі [правіць]
Прастытуткі могуць падаваць наступныя паслугі: эратычны масаж, вагінальны секс, анальны секс, аральны секс, стрыптыз, «цацкі» (мастурбацыя), лесбі-шоу, эскорт-паслугі, групавы секс, фістынг, рымінг, трамплінг, «залаты дождж», копра, ролевыя гульні, БДСМ і інш.
Некаторыя прастытуткі практыкуюць абмежаванне па мінімальным узросце (гл. «Узрост сексуальнай згоды») і фейс-кантроль.
Мужчынская прастытуцыя [правіць]
Прастытуцыя традыцыйна лічыцца з'явай асабліва жаночай, як і род, да якога належыць слова «прастытутка». Тым часам ужо са старажытнасці існавалі мужчыны, якія фактычна выконвалі тую ж ролю.
- Гомасексуальная мужчынская прастытуцыя. Існавала і існуе практыка падавання гомасексуальнымі (а часам і гетэрасексуальнымі) мужчынамі платных сексуальных паслуг іншым мужчынам. Па форме гэта мала адрозніваецца ад жаночага варыянту прастытуцыі — тыя ж вулічныя, вакзальныя «хлопчыкі», публічныя хаты, масажныя салоны і іншае.
- Гетэрасексуальная мужчынская прастытуцыя. Мужчына атрымлівае грошы за сужыццё з заможнай жанчынай (такога мужчыну называюць жыгала ці альфонс). Такая форма прастытуцыі з'явілася ў раманскіх краінах. Вонкава яна можа адрознівацца ад традыцыйнай «жаночай» прастытуцыі, калі кліент проста плаціць за вызначаныя паслугі вызначаную суму грошай. Часцей адносіны жыгала з жанчынай маюць больш-меней працяглы характар.
Таксама прастытуткі-мужчыны часам працуюць сумесна з жанчынамі-прастытуткамі, пазіцыянуючы сябе як «сямейныя пары». Яны наймаюцца кліентамі для гетэрасексуальнага групавога сексу ці свінга.
| Краіны Афрыкі: Прастытуцыя | |
|---|---|
|
Алжыр • Ангола • Бенін • Батсвана • Буркіна-Фасо • Бурундзі • Габон • Гамбія • Гана • Гвінея • Гвінея-Бісау • Джыбуці • Егіпет¹ • Замбія • Зімбабвэ • Каба-Вердэ • Камерун • Кенія • Каморы • Дэмакратычная Рэспубліка Конга • Рэспубліка Конга • Кот-д’Івуар • Лесота • Ліберыя • Лівія • Маўрыкій • Маўрытанія • Мадагаскар • Малаві • Малі • Марока • Мазамбік • Намібія • Нігер • Нігерыя • Руанда • Сан-Тамэ і Прынсіпі • Свазіленд • Сейшэльскія Астравы • Сенегал • Самалі • Судан • Сьера-Леонэ • Танзанія • Тога • Туніс • Уганда • Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка • Чад • Экватарыяльная Гвінея • Эрытрэя • Эфіопія • ПАР • Паўднёвы Судан |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова ў Азіі |
Шаблон:Еўропа паводле тэм 2 Шаблон:Паўночная Амерыка паводле тэм 2 Шаблон:Паўднёвая Амерыка паводле тэм 2
| Краіны Акіяніі: Прастытуцыя | |
|---|---|
|
Аўстралія • Вануату • Кірыбаці • Маршалавы Астравы • Мікранезія • Науру • Новая Зеландыя • Палау • Папуа — Новая Гвінея • Самоа • Саламонавы Астравы • Тонга • Тувалу • Фіджы |
|
| Залежныя тэрыторыі | |