Парнаграфія
Парнаграфія (грэч. πόρνος — распуста і грэч. γράφω — пішу, малюю, апісваю) — непасрэдны, вульгарна-натуралістычны паказ або славеснае апісанне палавых органаў і палавога акту (каітуса) з мэтаю выклікання сексуальнага ўзбуджэння. На працягу гісторыі, падвяргалася забаронам з боку дзяржаўных і царкоўных уладаў, падвяргацца заканадаўчым абмежаванням і сёння.
Змест |
Тэрміналогія [правіць]
Сваім паходжаннем, панятак абавязаны з'яўленню ў XVIII ст. ў Францыі кнігі Рэціў дэ ла Брэтона «Порнаграф, або Разважанне прыстойнага чалавека аб праўдзівай амаральнасці прастытуцыі». У кнізе разглядаліся сферы жыццядзейнасці чалавека, якія традыцыйна лічыліся ў грамадстве непрыстойнымі, з прычыны чаго яе назва стала намінальным паняццем непрыстойнасці, звязанай з сексуальнасцю.
Не кожная выява аголенай натуры класіфікуецца як парнаграфія.
Адрозненні ад эротыкі [правіць]
Часта адрозніваюць парнаграфію (гэта значыць вульгарнае адлюстраванне сексуальных тэм) і эротыку (мастацкае адлюстраванне). Аднак, агульнапрынятага размежавання паміж гэтымі паняццямі няма. Такое размежаванне залежыць ад развіцця культуры, мясцовых законаў і традыцый, рэлігіі. Звычайна тлумачаць, што парнаграфія, у адрозненне ад эротыкі, канцэнтруецца на паказе фізіялагічных асаблівасцяў палавога акту і фізічных формаў чалавечай сексуальнасці. У якасці адметнай рысы парнаграфіі часта называюць выяву эрэгіраваннага пеніса і адчыненай вагіны.
Эротыка, у сваю чаргу, надае найбольшую ўвагу пачуццёвым аспектам міжчалавечых узаемаадносін, выкарыстоўваючы палавы акт як сродак паказу эстэтыкі чалавечага цела ў спалучэнні з душэўнымі перажываннямі дзейсных асоб.
Існуе і пункт гледжання, паводле якога ніякай істотнай розніцы паміж эротыкай і парнаграфіяй няма, эротыка з'яўляецца толькі адной з разнавіднасцяў парнаграфіі.
Адрозненні ад выяў аголенай натуры ў мастацтве [правіць]
Аголеная натура ў творах мастацтва звычайна не адносяць ні да парнаграфіі, ні да эротыкі.
Адрозненні ад нудызму [правіць]
Нудызм таксама звычайна не адносяць да парнаграфіі.
Адрозненні ад графічных апісанняў у рэлігійных тэкстах [правіць]
Хоць рэлігійныя арганізацыі звычайна выступаюць супраць парнаграфіі, графічныя апісанні часта сустракаюцца ў рэлігійных тэкстах.
Адрозненні ад выяў палавых органаў у навуковым кантэксце [правіць]
Паказ палавых органаў і палавога акту ў навуковым кантэксце не з'яўляецца парнаграфіяй, бо ў гэтым выпадку мэтай з'яўляецца не сексуальнае ўзбуджэнне аўдыторыі, а праясненне асаблівасцяў анатоміі, фізіялогіі і псіхалогіі чалавека.
Гісторыя [правіць]
Парнаграфічны паказ палавога акту і палавых органаў, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не з'яўляецца вынаходніцтвам сучаснасці.
На фрэсках старажытнага Рыму і антычных вазах можна ўбачыць падобныя матывы. Аналагічныя малюнкі знаходзяць на кераміцы ў Перу.
Пачынаючы з эпохі Адраджэння і да XVIII ст. атрымалі распаўсюджванне «парнаграфічныя» гравюры.
Са з'яўленнем фатаграфіі ў XIX ст. і кінематаграфіі ў XX ст. парнаграфічны паказ сексуальнасці атрымаў новы віток развіцця.
Класіфікацыя парнаграфіі [правіць]
У залежнасці ад мэты, прыводзяць розныя класіфікацыі тыпаў парнаграфічных матэрыялаў. У якасці найбольш агульнай і не выклікаючай істотных нараканняў, выкарыстоўваецца ніжэй згаданы падзел парнаграфіі на: лёгкае порна, уласна порна, жорсткае порна.
Лёгкае порна [правіць]
Лёгкім (мяккім, софт- ад англ.: soft-) порна называюць такі від парнаграфічнай прадукцыі, дзе няма дэталёвага паказу палавых органаў. У кінафільмах, якія адносяцца да лёгкага порна, як правіла больш-менш асэнсаваны сюжэт, у якім палавы акт займае значнае, але не заўсёды галоўнае месца. Зыходзячы з вышэйказага, цяжка аддзяліць лёгкага порна ад эротыкі.
Як асобны від лёгкага порна вылучаюць г.зв. «секс-фільмы», дзе сексуальным сцэнам аддаецца вялікая частка сюжэту. Тым не менш, палавы акт у такіх фільмах сімулюецца. Паказу эрэгіраваннага пеніса і адчыненай вагіны няма.
Порна [правіць]
Уласнае порна — від парнаграфічнай прадукцыі, які ўяўляе сабой палавы акт без якой-небудзь цэнзуры з боку аўтараў. Сюжэт порнафільмаў, як правіла, абмяжоўваецца кароткімі ўступамі перад сексуальнымі сцэнамі або адсутнічае наогул. У якасці аб'ектаў порна выступаюць вагінальны, аральны і анальны секс. Характэрнай асаблівасцю порна з'яўляецца абавязковае ўказанне на рэальнасць палавога акту пасродкам эякуляцыі, якая можа быць накіраваная ў твар, рот, вагіну, анус або проста на цела актрысі. Як варыянт магчымая эякуляцыя непасрэдна ў вагіну або анус з наступным «выдушваннем» спермы. У порна прадстаўлены гетэрасексуальны або гомасексуальны/лесбійскі секс.
Жорсткае порна [правіць]
Жорсткім, цвёрдым або хард- (англ.: hard-) порна называюць такі від парнаграфічнай прадукцыі, у якім прадстаўленыя наступныя формы сексуальных адносін:
- секс з імітацыяй згвалтавання
- секс з элементамі садызму
- секс з элементамі мазахізму
- фістынг і іншае.
Некаторыя даследчыкі адносяць да цяжкага порна таксама мужчынскія гомасексуальныя адносіны і анальныя гетэрасексуальныя зносіны, у якіх мужчына знаходзіцца ў пасіўнай ролі.
У супрацьлегласць да звычайнага, у жорсткім порна эякуляцыя можа адбывацца таксама і ў адчыненыя вочы, адтуліны носу і вушныя ракавіны.[Крыніца?]
Нелегальнае порна [правіць]
Нелегальным (англ.: illegal) порна лічыцца прадукцыя парнаграфічнага характару наступных катэгорый:
- секс з жывёламі, заафілія
- секс з асобамі, не дасягнулымі паўналецця, у тым ліку з дзецьмі (CP, child-porn)
- секс з трупамі, некрафілія
Нелегальнае порна заканадаўча забароненае ў абсалютнай большасці краін свету і пераследуецца, у тым ліку Інтэрполам.
Парнаграфія і закон [правіць]
- У большасці заходніх краін лёгкая парнаграфія легалізаваная і дазволеная да прагляду асобамі, якім на момант прагляду споўнілася 16 гадоў. Да ліку краін, дзе парнаграфія афіцыйна забароненая, адносяцца Саудаўская Аравія, Іран, Сірыя, Бахрэйн, Егіпет, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Кувейт, Малайзія, Інданезія, Сінгапур, Кенія, Індыя, Куба і Кітай.
- Парнаграфічныя матэрыялы, як правіла, забароненыя да паказу па цэнтральным тэлебачанні. Існуюць, тым не менш, платныя кабельныя каналы з кантэнтам «для дарослых», прагляд якіх дазволены толькі асобам якім больш за 18 гадоў.
- Цвёрдае порна, асабліва з удзелам непаўналетніх або ўжываннем гвалту, забароненае паўсюдна.
Законы аб парнаграфіі ў розных краінах [правіць]
- Бразілія: дазволеная, мужчыны-акцёры абавязкова павінны выкарыстоўваць прэзерватывы, забароненая продаж асобам якім меней 18 гадоў.
- Ізраіль: дазволеная.
- Іран: забароненая.
- Мексіка: дазволеная, забароненыя продаж і паказ асобам якім меней за 18 гадоў.
- Новая Зеландыя: дазволеная, забароненая продаж асобам якім меней за 18 гадоў.
- Іспанія: дазволеная, забароненая продаж асобам якім меней за 18 гадоў.
- Шры-Ланка: забароненая.
- Турцыя: дазволеная.
Гл. таксама [правіць]
- П'ер Вудман
- Лэйсі Дзювал
- Роксі Пантэр
- Себасцьян Блэйш
- Брытні Скай
- Брыяна Бэнкс
- Джулія Тэйлар
- Дэні Вудвэрд
- Зафіра
- Здэнка Падкапава
- Одры Халандзер
- Каця Кін
- Клара Морган
- Сафі Эванс
- Саша Кнокс
- Сільвія Сэйнт
- Ціана Кай
- Эшлін Брук
- Саша Грэй
- Наомі Расел
- Науціка Торн