Славацкая нацыянальная галерэя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славацкая нацыянальная галерэя
Bratislava-slovenská národná galéria.jpg
Дата заснавання 29 ліпеня 1949
Месцазнаходжанне Браціслава (штаб-кватэра)
Дырэктар Др. Катарына Байцурава
Праезд вул. Р'ечна 1, Браціслава
Тэлефон 02 / 59226111
Адкрыты штодня з 10:00 да 18:00, акрамя панядзелку
http://www.sng.sk/

Славацкая нацыянальная галерэя (славацк.: Slovenská národná galéria, SNG) — сетка галерэй у Славакіі, найбуйнейшы музей славацкага мастацтва. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Браціславе.

Заснавана 29 ліпеня 1949 года. У Браціславе размешчана ў палацы Эстэрхазі і ў будынку Водныя казармы (славацк.: Vodné kasárne), якія прылягаюць адзін да аднаго. У 1950-я гады палац Эстэрхазі быў перабудаваны спецыяльна для галерэі, а ў 1970-я гады пашыраны.

Галерэя таксама мае аддзяленні за межамі Браціславы: у Зволенскім замку, у замку Стражкі (Спішска Бела), у Ружамберку і ў Пезінку.

У збор уваходзяць славацкія карціны, скульптуры, графіка і вырабы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]