Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фасад будынка цэнтра

Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя (САА) з'яўляецца даследчым падраздзяленнем Смітсанаўскага інстытута, з галаўным падраздзяленнем у Кембрыджы (штат Масачусетс), дзе яна аб'яднана з Гарвардскай універсітэцкай абсерваторыяй у складзе Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя была заснавана ў 1890 Самуэлем Пірпантам Лэнглі, перш за ўсё для даследаванняў Сонца[1]. Лэнглі памятаюць сёння як піянера авіяцыі, але ён атрымаў адукацыю астранома і быў першым амерыканскім вучоным, які вылучыў астрафізіку ў асобную дысцыпліну. Лэнглі вынайшаў балометр і выявіў інфрачырвонае выпраменьванне ад Сонца.

У 1955 САА пераязджае з Вашынгтона (акруга Калумбія) у Кембрыдж, каб далучыцца да Гарвардскай універсітэцкай абсерваторыі і пашырыць яго штат, магчымасці, і, што найбольш важна, навуковую вобласць. Фрэд Віпл, першы дырэктар САА ў гэту новую эру, прыняў рашэнне: стварыць міжнародную сетку кіравання спадарожнікамі — рашэнне, якое зробіць САА піянерам і лідарам у касмічных даследаваннях.

У 1973 сувязі паміж САА і Гарвардам былі ўзмоцнены і фармалізаваны стварэннем аб'яднанага Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі.

САА сёння[правіць | правіць зыходнік]

У наш час больш за 300 вучоных у САА ўключаны ў шырокую праграму даследаванняў у вобласці астраноміі, астрафізікі, даследаванняў Зямлі.

Кіраўніцтва САА прыкладае высілкі да развіцця арбітальных абсерваторый і вялікіх наземных тэлескопаў, у вобласці ўжывання камп'ютараў да астрафізічных праблем і інтэграцыі лабараторных вымярэнняў, тэарэтычнай астрафізікі і назіранняў у вобласці электрамагнітнага спектра, што вельмі паспрыяла сучаснаму разуменню Сусвету.

САА кіруе рэнтгенаўскай абсерваторыяй Чандра з Кембрыджа. Сумесна з Арызонскім універсітэтам САА таксама кіруе абсерваторыяй MMT. САА належыць Абсерваторыя імя Уіпла.

Дырэктары абсерваторыі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кароткая гісторыя САА(англ.) 
  2. SAO Directors: 1834 to Present (англ.) . Смітсаніянская астрафізічная абсерваторыя. Праверана 20 жніўня 2012.
  3. Curriculum Vita — Charles Alcock (англ.)  (PDF). Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі. Праверана 20 жніўня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 42°22′53.25″ пн. ш. 71°07′42.13″ з. д. / 42.38146, -71.12837 (G) (O) (Я)