Смітсанаўскі інстытут
| Смітсанаўскі інстытут Smithsonian Institution |
|
| Тып |
Навукова-даследчы і адукацыйны інстытут |
|---|---|
| Год заснавання |
10 жніўня 1846 |
| Размяшчэнне | |
| Сфера дзейнасці |
Адукацыя |
| Вэб-сайт | |
Смітсанаўскі інстытут (англ.: Smithsonian Institution) — навукова-даследчы і адукацыйны інстытут у ЗША і комплекс музеяў, які належыць яму. Заснаваны 10 жніўня 1846 года актам Кангрэса ЗША. Афіцыйна лічыцца дзяржаўнай установай, фінансуецца ўрадам ЗША, прыватнымі ахвярадаўцамі, а таксама за кошт выдавецкай і камерцыйнай дзейнасці (галоўным чынам, выпуск развіваючых і навучальных гульняў, праграм, відэаматэрыялаў, продаж сувеніраў). Большасць устаноў знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Сваю назву інстытут атрымаў у гонар англійскага вучонага Джэймса Смітсана(англ.) бел., які памер бяздзетным і адпісваў увесь свой стан на «заснаванне ўстановы ў ЗША, якая будзе служыць развіццю і распаўсюджванню ведаў».
Змест |
Гісторыя [правіць]
Смітсанаўскі інстытут — адукацыйны і навукова-даследчы інстытут і звязаны з ім музейны комплекс, самае буйное ў свеце сховішча экспанатаў, музейных каштоўнасцей і артэфактаў. У склад інстытута ўваходзяць 19 музеяў, заапарк, 9 навукова-даследчых цэнтраў, а таксама 156 музеяў, якія з'яўляюцца філіяламі Смітсанаўскага інстытута. З іх 10 музеяў знаходзяцца на Нацыянальнай алеі.
Свайму ўзнікненню Смітсанаўскі інстытут абавязаны Джэймсу Смітсану — англійскаму вучонаму, хіміку і мінералогу, які ўключыў Злучаныя Штаты ў сваё завяшчанне другімі ў спісе пасля пляменніка. У выпадку, калі пляменнік паміраў бяздзетным, увесь стан вучонага пераходзіў да ўрада Злучаных Штатаў, які павінен быў распарадзіцца ім на «павелічэнне і распаўсюджванні ведаў». Прычына, па якой Смітсан зрабіў амерыканскую нацыю сваім спадчыннікам, так і засталася невядомай, але ўрад ЗША, пасля смерці ў 1835 годзе пляменніка вучонага, прыклаў максімум сіл для таго, каб абараніць аспрэчваную сваякамі спадчыну і прывезці яе ў Амерыку — роўна 104960 залатых манет, 8 шылінгаў і 7 пенсаў, што ў пераліку на сучасны курс складае больш за 10 мільярдаў долараў.
Лёс стану Смітсана, пасля доўгіх спрэчак (вучоны не выказаў дакладна, на што павінны пайсці грошы), быў вырашаны — 10 жніўня 1846 года быў падпісаны акт аб заснаванні Смітсанаўскага інстытута, у які павінны былі б уваходзіць музей, бібліятэка, а таксама калекцыя прадметаў гісторыі, навукі і мастацтва і правядзенне даследчай праграмы. У 1901 годзе ў будынку, які на сённяшні дзень з'яўляецца інфармацыйным цэнтрам для ўсіх, хто наведвае музей, былі пахаваны рэшткі і самога Смітсана, прывезеныя з Англіі.
Музеі Смітсанаўскага інстытута [правіць]
Нацыянальная алея [правіць]
- Галерэя Саклера(англ.) бел.
- Музей мастацтваў і прамысловасці(англ.) бел.
- Мастацкая галерэя Фрыера(англ.) бел.
- Музей і сад скульптур Хіршхорна(англ.) бел.
- Нацыянальны музей авіяцыі і касманаўтыкі
- Нацыянальны музей мастацтва Афрыкі(англ.) бел.
- Нацыянальны музей амерыканскай гісторыі(англ.) бел.
- Нацыянальны музей прыродазнаўчай гісторыі
- Нацыянальны музей амерыканскіх індзейцаў
- Цэнтр Рыплі(англ.) бел.
- Будынак Смітсанаўскага інстытута(англ.) бел.
- Архівы Смітсанаўскага інстытута
- Бібліятэкі Смітсанаўскага інстытута(англ.) бел. (Знаходзіцца амаль ва ўсіх музеях)
Вашынгтон, акруга Калумбія [правіць]
- Музей Анакостыя(англ.) бел.
- Нацыянальны музей афраамерыканскай гісторыі і культуры(англ.) бел. (будуецца)
- Нацыянальная партрэтная галерэя ЗША(англ.) бел.
- Нацыянальны паштовы музей
- Смітсанаўскі музей амерыканскага мастацтва(англ.) бел.
- Смітсанаўскі музей фальклору(англ.) бел.
- Смітсанаўскі нацыянальны заапарк
- Галерэя Рэнвік(англ.) бел.
- Смітсанаўскі Амерыканскі музей мастацтва(англ.) бел.
- Архівы Амерыканскага мастацтва(англ.) бел.
- Станцыя Марскога пехацінца
Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк [правіць]
- Нацыянальны музей дызайну(англ.) бел.
- Цэнтр Джорджа Густава Хэя(англ.) бел.
- Амерыканскі музей прыродазнаўчай гісторыі
Шанцілі, штат Вірджынія [правіць]
- Цэнтр Ф. Удвара-Хезі(англ.) бел.
Ліесбург, штат Вірджынія [правіць]
Кембрыдж, штат Масачусетс [правіць]
Сярэбраны Узгорак, Мэрыленд [правіць]
- Музей Інстытута па захаванні(англ.) бел.
- Смітсанаўскі цэнтр даследаванняў навакольнага асяроддзя(англ.) бел.
- Смітсанаўскі цэнтр даследаванняў навакольнага асяроддзя(англ.) бел.