З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сокал-каршачок, Каршачок[1] (Falco subbuteo; нар. назвы: аралок, карагольчык, кабец) — невялікая драпежная птушка сямейства сакаліных, жыве на шырокай тэрыторыі Еўразіі і ў Паўночнай Афрыцы. Аддае перавагу светлым лясам у спалучэнні з адкрытымі ландшафтамі. На большай частцы арэала пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы і трапічнай Азіі. Сілкуецца насякомымі і дробнымі птушкамі, якіх ловіць на ляту. На Беларусі малалікі, пералётны від. Занесены ў Чырвоную кнігу.
Зноскі
- ↑ Сокал-каршачок/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.78