Сомападобныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сомападобныя

Сомік канальны (Ictalurus punctatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Siluriformes Cuvier, 1816


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163992
NCBI  7995
EOL  5083
FW  35487

Сомападо́бныя (Siluriformes) — атрад касцістых рыб.

Аб’ядноўвае каля 30 сямействаў, 150 родаў, 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Вядомы з эацэну. Жывуць у прэсных водах. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца звычайны сом, акліматызаваны сомік амерыканскі, або карлікавы і паўночнаамерыканскі канальны, або плямісты сомік.

Даўжыня да 5 м, маса да 300 кг (звычайны сом). Цела без лускі або ўкрытае касцявымі пласцінкамі. Вакол рота звычайна некалькі пар вусікаў. Ёсць вебероў апарат. 2-гі, 3-і, 4-ы пазванкі зрослыя. На сківіцах зубы. Брушныя плаўнікі абдамінальныя.

Амаль усе сомападобныя — драпежнікі.

Многія — аб’екты промыслу, некаторых разводзяць у акварыумах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]